Бункер Смотреть онлайн


26 лістапада музыка ладзіць канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра
Караткевіча. Падчас выступу прагучаць кампазіцыі з новага альбома выканаўцы “Беларуская песня”, на вершы пісьменніка.

Па словах Змітра, гэта будзе звычайны выступ, без усялякіх вычварэнняў.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Будзе проста добры канцэрт. Выкручваць дупу на чырвоны сцяг, ці на бел-чырвоны, я не збіраюся. Будзе канцэрт, прысвечаны Караткевічу. Мы павінныя аддаць даніну яго таленту і гэтак далей – вось гэта асноўнае. Хопіць нас здзіўляць суперсвятлом, супергукам і г.д. Будзе Алесь Камоцкі, магчыма, дасць бог будзе Рыгор Іванавіч Барадулін, але пакуль дай Бог яму здароўя”.

Дарэчы на альбоме “Беларуская песня” прысутнічаюць кампазіцыі на вершы Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна, якія сябравалі з Караткевічам. Падчас размовы выканаўца прызнаўся, што чытаў не шмат твораў Уладзіміра Караткевіча, а вершы падбіраў на ўласны густ.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Выбіраў я тое, што мне падабаецца, тое што торкае, і кожны сам сабе можа выбраць у Караткевіча. Як казаў Барадулін, Караткевіч – гэта неадкрыты мацярык, і гэта праўда”.

Альбом “Беларуская песня” быў выдадзены як канцэртны, і па словах Змітра, яго студыйнай версіі не плануецца. Маўляў, студыйны альбом - гэта супольны праект “Скрыпка Дрыгвы”, які так і не выйшаў яшчэ ў 2005 годзе.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Камусьці замінае якасць ці неахайнасць, але мне падаецца, што гэта тая самая праўда, пра якую Уладзімір Пракопавіч Някляеў кажа. Можна б было, натуральна, перазапісаць усё па новай на студыі, але я вырашыў зрабіць канцэртны, таму што ўсё ж такі студыйная версія, гэта “Скрыпка дрыгвы”. Я і дагэтуль чакаю, што ён будзе выдадзены, як супольны музычны праект на Караткевіча”.

Канцэртнік на вершы Уладзіміра Караткевіча далёка не апошні праект Змітра на вершы класікаў. Ужо цяпер ён працуе над двума плыткамі і плануе яшчэ некалькі сумесных прац.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Трэба скончыць класіка польскай літаратуры Рафала Ваячка, трэба скончыць шведскую класіку паэзіі ў наступным годзе. І падыйсці шчыльна да Анатоля Сыса. Плюс на носе яшчэ Валерыя Кустава, Андрэй Хадановіч, ды дай Бог яшчэ”.

Нагадаем, што канцэрт адбудзецца 26 лістапада ў мінскім Палацы культуры чыгуначнікаў, пачатак у 19.00.
Квіткі каштуюць ад 25 000 да
40 000 беларускіх рублёў.

Даведкі: 6490888
Еурапейскае Радыё для Беларусі

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн