Культура


Арганізатары фолк-фэста "Камяніца", які адбудзецца 6 верасня пад Мінскам, абвесцілі імя першага ўдзельніка. Ім стаў Алег Скрыпка, лідар легендарнага гурта "Воплі Відаплясава". Ён прыедзе з эксклюзіўным танцавальным DJ-сэтам у стылі world music.

– DJ-выступ Алега Скрыпкі на нашым фэсце ў 2011 годзе стаў адным з лепшых момантаў за ўсю гісторыю "Камяніцы" – з таго часу нас шмат хто прасіў запрасіць яго яшчэ раз. Мяркую, што за тры гады ўсе паспелі засумаваць за Алегам, а ён паспеў сабраць у сваю сусветную фолк-калекцыю новых яскравых песень для беларускай публікі, таму будзем рады ізноў сустрэцца на нашай сцэне, – паведаміў каардынатар фестываля Сяргей Чэгрынец.

– Я з задавальненнем прыеду на фэст "Камяніца". Мінулым разам я быў вельмі ўражаны і пляцоўкай сярод аўтэнтычных будынкаў, і публікай, – гаворыць Алег Скрыпка. – Я лічу, што этнічны фестывальны рух зараз грае асабліва важную ролю. Ён аб’ядноўвае народ, аб’ядноўвае краіны і спрыяе збудаванню гарманічных міжнародных стасункаў.

Імёны астатніх удзельнікаў фэста, а таксама кошты квіткоў будуць абвешчаны на наступным тыдні. Вядома, што акрамя Беларусі і Украіны, у ім вазьмуць удзел прадстаўнікі яшчэ трох краін. У дадатак да музычнай праграмы гасцей чакаюць традыцыйныя забавы, рамёствы і стравы нацыянальнай кухні.

Грошы ад квіткоў дапамагаюць у рэканструкцыі і захаванні ўнікальных экспанатаў Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 км за аўтарынак "Малінаўка), дзе і адбываецца фэст. Генеральны партнер мерапрыемства – ААТ "Банк БелВЭБ".

 

 

Нагадаем, арганізатары фэста шукаюць фатографаў і мастакоў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры і жадаюць паказаць свае працы шырокай публіцы. Свае прапановы дасылайце да 27 жніўня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі прац і кантактамі.

 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения