Культура


У межах тыдня сучаснай беларускай драматургіі ў РТБД, праект АмБІвалентнасць!

 

Бі-Лінгвы - п'еса пра чалавека паміж 2-х культур, 2-х моў, 2-х сусветаў.
 
Маналогі, размовы, выпадкі з'яўляюцца сваеасаблівымі дакументамі сённяшней эпохі.
 
Праходзячы праз іх, герой спрабуе спазнаць сябе, сваё месца ў гэтым свеце, свой час у гісторыі. Спрабуе паразумецца з наваколлем, альбо ўспрыняць немагчымасць паразумення.



Думкі ды іх адсутнасць, рэфлексіі ды іронія, маніфэст, накіраваны ў адзіноту. Мова - як сродак адчуць свае карані падчас змешвання нацый і памірання моў.
 
Актуальная тэма Білінгвізму закранае надзённыя пытанні чалавецтва XXI стагоддзя…
 
Андрэй Саўчанка паразважае аб тым, як беларуская і руская мова суіснуюць у штодзённасці і як гэта рэальна ўспрымаецца ў нашым грамадстве.
 
П’еса “Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрцам” атрымала дыплом Х-га інтэрнацыянальнага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны Куфар” (2013) за ўдзел у праекце КуфарДрамаЛаб і перамагла ў конкурсе “Сучасная Беларуская Грамадзянскасць” (2013)
 
Дзесяць п'ес сучасных аўтараў будуць ісці на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ( РТБД ) з 10 па 17 лютага.
 
Афіша тыдня аб'яднае ў сабе ўсе спектаклі РТБД, пастаўленыя ў розны час па творах айчынных драматургаў.
 
Адкрываць яе будзе праект "амБІвалентнасць" - аўтарскія чытанні п'есы "Бі-Лінгвы" Андрэя Саўчанкі, якая закранае пытанне двухмоўя ў Беларусі.
 
Стваральнікі:
 
аўтар і рэжысёр: Андрэй Саўчанка

акцёры: Раман Падаляка, Юлія Кадушкевіч, Іван Патапаў, Алена Сідарава, Дзмітрый Тумас, Алеся Самахавец

музыка: PortMone

гук: Андрэй Папкоў
 
Кошт квіткоў 40 000 рублёў.

Замова квіткоў па тэлефонах: (017) 284-82-28, (029) 777 77 54, (029) 120 5555
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
{banner_1129}