banner-upd

Культура


Спектакль "Каласы пад сярпом тваім" па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча праіснаваў на сцэне каля 4 год — і заўсёды збіраў аншлагі. Але яшчэ ў мінулым сезоне раптоўна знік з афіш. Калі пачаўся новы сезон, на сайце тэатра з’явілася інфармацыя, што спектакль спісаны ў архіў. Першым гэта заўважыў культурніцкі актывіст Алесь Мазанік, які напісаў у тэатр афіцыйны зварот. Адказ прыйшоў днямі.

"Сярод асноўных называюць дзве прычыны, — кажа Алесь Мазанік. — Гэта тое, што касцюмы і дэкарацыі знасіліся. І тое, што некаторых акцёраў па розных прычынах немагчыма прыцягнуць да ўдзелу. Адгаворкі дзіўныя, бо менавіта такімі прычынамі некалі Купалаўскі тлумачыў выкіданне з рэпертуару пінігінскіх "Тутэйшых".

На здымку Алесь Мазанік. Фота Аляксандра Ждановіча, cmok.budzma.org
На здымку Алесь Мазанік. Фота Аляксандра Ждановіча, cmok.budzma.org

Алесь Мазанік ужо напісаў новыя звароты. У тэатр — наконт таго, што ён згодны глядзець спектакль і з іншымі акцёрамі. А ў Міністэрства культуры — каб вылучылі сродкі на абнаўленне дэкарацый і касцюмаў.




Дарэчы, скасаванне спектакля пра Каліноўскага адбылося акурат у год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад яго кіраўніцтвам. 
Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения