Культура


/

 

У Беларускім тэатры "Лялька" ў Віцебску сёння прадставяць прэм'еру - спектакль для дарослых "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў". Пастаноўку паводле твораў найвыбітнейшага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ажыццявіў мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Клімчук. 


Як паведаміла TUT.BY кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Крысціна Бондарава, гэта пастаноўка завершыць трыпціх спектаклей, свораных на сцэне "Лялькі" паводле твораў Караткевіча. "Забыты скарб" на аснове казкі "Чортаў скарб" быў арыентаваны на маленькіх гледачоў, а "Ладдзя Роспачы" паводле аднайменнай аповесці - на дарослую аўдыторыю. Пастаноўку гэтых спектакляў таксама ажыццявіў Віктар Клімчук.

"Спектакль-фантазія на адну дзею "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў" перанясе гледачоў у часы сярэднявечча на Беларусі. Тады кнігі былі забароненыя, адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі - вандроўныя песняры. Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь Бан-Жвірба. "Калі ты не складзеш такой песні ў гонар Радзімы і волі - шэлег табе цана", - нагадвае нам Уладзімір Караткевіч вуснамі Бана-Жвірбы аб сапраўдным прызначэнні не толькі творцы, але і кожнага чалавека", - распавяла Крысціна Бондарава пра новую працу віцебскіх лялечнікаў. 

Cпектакль насычаны танцамі, беларускімі традыцыйнымі абрадамі, спевамі, замовамі. У ім занятыя сямёра артыстаў, у асноўным моладзь. Так, для Марыны Марозавай, якая выконвае ролю Марты, гэта першая галоўная роля. У ролі яе каханага Янука - Сяргей Талкач. Алеся Бан-Жвірбу іграе Юрась Франкоў. Інсцэніроўка, лялькі і касцюмы зроблены Ганнай Сідаравай, сцэнаграфія і праекцыя - Аляксандрам Сідаравым. Над харэаграфіяй працавала Дзіяна Юрчанка, над музычным афармленнем - Алена Яўневіч.

З кастрычніка спектакль "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў" увойдзе ў рэпертуар "Лялькі". Сёлетні творчы сезон стане для віцебскіх "лялечнікаў" ужо 28-м па ліку. 

Нагадаем, што прэм'еру паводле Караткевіча - спектакль "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - некалькі дзён таму прадставілі і ў драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. 

 

 

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419