Культура


/

Музыку гурта "Стары Ольса" несанкцыянавана выкарыстала "Камсамольская праўда ў Расіі". Аб гэтым сведчыць відэа, выкладзенае на прасторы youtube.com. Фільм, зняты выданнем, распавядае аб расійскім нацыяналісту Герману Сцерлігаву.



"Гурт "Стары Ольса" прыкладаў шмат намаганняў, каб вяртаць старадаўнюю беларускую музыку. Мы хочам выкладаць музыку тых далёкіх часоў, якімі ганарымся. І нас абурае тое, што несанкцыянавана, па-хамску і па-пірацку выкарастоўваецца наша музыка ў прапагандзе рускага нацыяналізму, якая і стагоддзе таму, так і зараз знішчае нашу культуру. Мы б хацелі неяк змагацца з гэтым, знаходзячыся ў Беларусі. У Расіі пастаянна скрадаюць нашу музыку, канал АНТ, розныя расійскія нацыяналістычныя арганізацыі. Раней можна было вырышыць гэту праблему з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Але зараз, пасля звальнення шматлікіх супрацоўнікаў, гэта зрабіць немагчыма", - распавядае Зміцер Сасноўскі, лідар гурта "Стары Ольса".

Аб тым, што тры кампазіцыі гурта "Стары Ольса" выкарыстоўвае "Камсамольская праўда ў Расіі" для прапаганды расейскага нацыяналiзму Зміцер Сасноўскі даведаўся ад аматара гурта і сябра з Украіны.

"


Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения