Культура


Франак Вячорка,

Сёння ў Беларусі і па ўсім свеце выходзіць у пракат новы фільм пра зомбі з удзелам галівудзкага актора Брэда Піта. Стужка бюджэтам 200 мільёнаў долараў знятая паводле аднайменнага рамана Макса Брукса "Сусветная вайна Z".



Паводле сюжэту, па планеце распаўсюджваецца невядомы вірус, людзі імкліва пераўтвараюцца ў зомбі і пачынаюць забіваць адзін аднаго. Кіраўніцтва ААН, ЗША, вайскоўцы хаваюцца ў адзіным бяспечным месцы - адкрытым моры. Рэжысёр Марк Форстэр пры дапамозе масавых шматтысячных сцэнаў і фантастычных спецэфэктаў паказвае ўсю бездапаможнасць чалавецтва перад эпідэміяй. Галоўны герой (Брэд Піт) перамяшчаецца па планеце і шукае, як перамагчы і знішчыць вірус. Кожная краіна дзейнічае па-свойму. Ізраіль пабудаваў гіганцкую крэпасць, куды пусціў палестынцаў. ЗША пасылаюць паўсюль марскіх пехацінцаў. А Паўночная Карэя знайшла самы просты спосаб: цягам сутак павыбівалі зубы ўсім 25 мільёнам яе жыхароў, каб не кусалі адно аднаго і не станавіліся зомбі.

У Ізраілі, здавалася, Брэду Піту прыйшоў канец, самалёт, які мусіў яго выратаваць, адляцеў. І тут яго выратоўвае вялікі белы самалёт з аранжавым надпісам "Belarus Airways". Беларускія пілоты спускаюць Брэду Піту лесвіцу, пакуль да яго імчыцца натоўп зомбі. У арыгінальнай версіі фільму пілоты паміж сабой размаўляюць на рускай мове, а Брэду Піту адказваюць на англійскай з беларускім (расійскім) акцэнтам. Надпіс "Belarus Airways" з'яўляецца ў фільме 5-6 разоў.

Чаму менавіта "Belarus Airways" - ніякіх тлумачэнняў ад стваральнікаў пакуль не было. 

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419