Культура


/ фото автора,

10 чэрвеня у галерэі "Ў" адбылася прэзентацыя кнігі "Краіна Беларусь" Уладзіміра Арлова і Зміцера Герасімовіча. Акрамя таго, на прэзентацыі можна было пачуць дуду, спевы Зміцера Вайцюшкевіча ды расповяды ангельца Джыма Дынглі, які выдатна валодае беларускай мовай.

Фото: Надежда Наймушина, TUT.BY

Ілюстраваная гісторыя "Краіны Беларусь" была прадстаўлена на трох мовах: беларускай, рускай ды ангельскай. Пераклад ангельскага выдання “This country called Belarus” зрабіў прафесар Лонданскага ўніверсітэта Джым Дынглі. "Мы з маім сааўтарам Змітром Герасімовічам імкнуліся сказаць пра гісторыю Беларусі як частку агульнаеўрапейскага цывілізацыйнага працэсу і паказаць, што Беларусь – гэта гістарычна, культурна і ментальна еўрапейскі народ", - пачаў Уладзімір Арлоў. Яму нават у снах прыходзілі гістарычныя дзеячы, якія ўказвалі на тое, што ў кнізе "Краіна Беларусь" іх імёны і прозвішчы пад малюнкамі пераблытаныя. Спалоханы, па словах пісьменніка, ён прасынаўся і бег да кнігі ўсе правяраць.

Праца над кнігай пачалася задоўга да яе выдання, яшчэ ў 90-я гады. У "Краіне Беларусь" прадстаўлена каля дзвюх тысяч ілюстрацый. По словах аўтараў,  кніга можа стаць настольнай для кожнай сям’і, а выданне на ангельскай мове – найлепшым падарункам замежнаму сябру ці партнёру.

Фото: Надежда Наймушина, TUT.BY

Джым Дынглі, які пачаў вывучаць беларускую мову яшчэ ў 1965 годзе, распавеў аб кнізе наступнае:
"Калі мяне папрасілі перекласці кнігу на ангельскую мову, я адчуў і гонар і трывогу. Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч зрабілі ўнікальнае выданне. Па-першае, гісторыя беларускага народу ніколі не падавалася ў выглядзе такога ўдалага спалучэння тэксту і ілюстрацый, па-другое, што да выхаду першага выдання ў 2003 годзе Беларусь ніколі не мела кнігу, якая належным чынам падавала для сучаснага чытача гісторыю краіны па-беларуску, і тым больш нічога падобнага не было па-ангельску. Па сутнасці аўтар тэксту і дызайнер кнігі стварылі гісторыю самой краіны, а не як маргінальны дадатак, які разглядаўся раней у складзе іншых дзяржаў" .

Фото: Надежда Наймушина, TUT.BY

Рэдактар ангельскага выдання Вольга Калацкая дадала: "Гэта кніга створана таленавітым белетрыстам і цудоўным паэтам Арловым, даведзеным да бляску чалавекам-энцыклапедыяй, бліскучым рэдактарам Змітром Санькам і перекладзена на ангельскую мову выдатным філолагам, сапраўдным паліглотам Джымам Дынглі. Таму не дзіва, што “Краіна Беларусь” атрымалася такая шалёна прыгожая, дзе жывуць самыя мудрыя дзяржаўныя дзеячы, у якіх у жыцці быў адзін клопат – дбаць пра незалежнасць і дабро бацькаўшчыны. Людзі, якія працавалі над кнігай, закаханыя ў Беларусь, як у чароўную даму ці каралеву. І вось рыцар Арлоў ужо шмат гадоў вандруе па свеце, гатовы выклікаць на бой кожнага, хто не прызнае яго найпрыгажэйшую Дульсінею, то бок яго Беларусь. Я проста баюся думаць про тое, што бывае з рыцарамі, якія вяртаюцца да дамы праз шмат гадоў і бачаць яе такой, як яна ёсць".

Нечакана на літаратурным свяце апынуўся беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, які за песню папрасіў у аўтараў кнігу ў падарунак.

Фото: Надежда Наймушина, TUT.BY

Акрамя "Краіны Беларусь", Уладзімір Арлоў прэзентаваў другое выданне кнігі "Вялікае Княства Літоўскае" пасля чаго расказаў некалькі гістарычных анекдотаў: "Размова Напалеона і беларускай бабулі пад Віцебскам у жніўні 1812 года. Напалеон пытаецца ў бабулі, каму яна жадае перамогі ў вайне, французам альбо расейцам. І беларуская бабуля адказвае: "Я хачу, сынок, каб вы загналі расейцаў так далека, каб не вярнуліся ні яны, ні вы".

Фото: Надежда Наймушина, TUT.BY

Пасля прэзентацыі кніг адбылася аўтограф-сесія.

Нечакана для шматлікіх прыхільнікаў творчасці беларускіх пісьменнікаў і павагі да беларускай гісторыі ўсе асобнікі настольнай кнігі "Краіна Беларусь" на беларускай мове, што былі на складзе, разышліся як гарачыя піражкі.

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения