Культура


У Міжнародны дзень музеяў у рамках акцыі "Ноч музеяў" адбудуцца наступныя мерапрыемствы. 

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей:

 

19.00 – адкрыццё мерапрыемства на ўваходзе ў Новы замак
19.00–23.30 – кiрмаш усходніх тавараў
19.00–23.00 – чайная цырымонія. Працуе чайны дом "Чайкоффский" (І этаж)
19.30–22.00 – гiсторыка-музычная праграма "Дыхание Востока" ў выкананні навучэнцаў каледжа мастацтваў і гасцей са Шры-Ланкі, Пакістана, Індыі, Туркменістана, Нiгерыi, Кiтая; выступленне ўдзельнiкаў клуба кунг-фу "Илицюань"; беліданс у выкананні школы танца "Найла"; арабетон, андалузiя, егіпецкi танец Saidi, iндыйскi танец у выкананнi ўсходняй школы "Нефер-Неферуатон Ташери"
19.00–22.00 – бодзi-арт ад Евы Багдановiч
19.00–22.30 – праца майстроў вiзажу
19.00–23.00 – майстар-клас па арыгамі і напісанні іерогліфаў
Гродна, вуліца Замкавая, 20. Кошт білета – 30 000 рублёў.

Супрацоўнікамі Гродзенскага музея Максіма Багдановіча падрыхтавана інтэлектуальна-забаўляльная праграма для дарослых "Гарадскія легенды" з элементамі квэст-гульні (з 00.00 да 2.00), тэатралізацыі, віктарыны.

У праграме Лідскага гісторыка-мастацкага музея з 19.00 да 5.00 экскурсіі па экспазіцыях і выстаўках, вернісажы, міні-выстаўкі з прыватных калекцый, канцэрты мясцовых музыкальных калектываў, майстар-класы самадзейных мастакоў, музычна-літаратурная гасцёўня, фаер-шоу.

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна правядзе літаратурную гасцёўню "…И были схватки боевые…", пакажа фотавыстаўку аднаго дня "Музей учора, сёння, заўтра". Упершыню плануецца правядзенне форума школьных музеяў "Музей у музеі".

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага, акрамя выставак, вернісажаў, інтэрактыўнага праекта "Гукі лесу", святочнага канцэрта, прапануе наведвальнікам выступленне рок-гуртоў.

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей у рамках акцыі "Музей збірае сяброў" плануе правесці шэраг мерапрыемстваў: фэшн-паказ касцюмаў і аксесуараў з ільну; спектакль батлеечнага тэатра "Местачковыя гісторыі", выстаўка адной ночы "Скарб XV–XVI ст.ст.", кінатэатр пад адкрытым небам "Дзятлаўскія перастукі", выступленне аркестра народных інструментаў, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы, народныя гульні і забавы.

Супрацоўнікі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, акрамя мерапрыемстваў у музеі, рыхтуюць выставу "Стары горад" на цэнтральнай плошчы Навагрудка.

У праграме Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку выступленне каманды СШ № 7 з гісторыяй аднаго прадмета "Музей у чамадане", канцэрт дзіцячага ансамбля раённага цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва, віктарына, кіналекторый, канцэрт фартэпіяннай музыкі.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча ў сувязі з будаўніцтвам пастаяннай экспазіцыі распрацаваў праграму "Рандэву ля сцен музея", дзе будзе працаваць шэраг пляцовак. Карчма "У Давіда" прапануе дэгустацыю яўрэйскай кухні, карчма "У знахара" – травяныя настоі і гарбату, фотаатэлье "У Юрыя" дазволіць зрабіць фотаздымак у традыцыйна народным касцюме. Запланаваны паказ дзіцячай моды ад выхаванцаў цэнтра пазашкольнай работы, бодзі-арт, канцэрты народных калектываў, выступленне валыншчыка. 
Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения