Культура


 

Падчас "Публічнай лекцыі TUT"лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі расказаў пра тое, у якім фармаце ў гэтым годзе пройдзе “Дударскі фэст”, у вытокаў якога ён стаіць.
Зміцер Сасноўскі

“У гэтым годзе Дударскі фэст будзе адбывацца не адзін, а два дні. 27 красавіка, ў суботу, адбудзецца канферэнцыя ў музейным комплексе “Дудуткі”. Пасля афіцыйнай часткі адбудзецца канцэрт, прысвечаны дударскай традыцыі. На другі дзень, 28 красавіка, будзе вялікі канцэрт у клубе "Рэ:паблік". Імпрэза будзе прысвечаная дзесяцігоддзю гурта “Testamentum terrae”. Таксама зайграюць гурты “Літы талер”, “Стары Ольса”, праект “Пава”, ну а потым – Irdorath. Канцэрт мае вельмі жорсткую абмежаванасць гуртоў; паступае вельмі шмат заяваў на канцэрт, але ён і так будзе болей 4,5 гадзінаў і наўрад ці варта яго павялічваць.

Замежныя госці. У гэтым годзе мы зноўку чакалі гурт “Трызна”. Калі хто памятае, гэта польскі гурт з Шчэціна, які прыязджаў, але ім далі толькі 30 хвілін пайграць за ўвесь фестываль. Мы вельмі хацелі, каб яны прыехалі, але сёння стала вядома, што яны не прыедуць. Таму замежныя госці ў нас будуць, але не як удзельнікі фестываля, а проста як госці з Расіі, Украіны, Польшчы.”


Глядзець "Публічную лекцыю" цалкам TUT.
 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931