Культура


Аляксей Табяшэўскі,

 

Незвычайная для кансерватыўнага ў музычным плане Гродна сітуацыя: людзі ведалі тэксты ды актыўна падпявалі на канцэрце беларускамоўнага папсовага гурта з Магілёва.
Здымкі Яна Лялевіча



Звышпапулярны апошнім часам гурт Akute 10 лютага ўпершыню наведаў Гродна. Адкрыў вечар гарадзенскі калектыў “Прощай, привычка”, але хутка кожнаму стала зразумела, каго прыйшлі паслухаць наведнікі.





Адданыя прыхільнікі гурта пачалі пляскаць, як толькі на сцэну выйшаў вакаліст гурта Стас Мытнік. Увесь наступны канцэрт яны танчылі пад сцэнай і падпявалі гурту ў кожнай песні.





Трэш-інтэр’ер клуба “Эпалет” (ён жа “ОфицерOFF”), сцэна якога нагадвае капітанскі мосцік касмічнага карабля ў танным амерыканскім фантастычным серыяле 50-гадовай даўніны, як нішто іншае пасаваў да “касмічнай” музыкі Akute.



Падарункам для гарадзенцаў стала акустычнае выкананне песні “Непазбежна”, падпсаванае, што праўда, кепскім гукам у клубе. Таксама Akute прадставіла адну песню з новай праграмы, якую мы прэзентуем адмыслова для чытачоў “Твайго стылю”.



Па словах арганізатара канцэрта Сяргея Фінскага, па запоўненасці залы канцэрт не рэкордны, але цалкам задавальняючы. А вось з папярэднім продажам квітоў такога ажыятажу не было даўненька. Відаць, гарадзенцы баяліся, што ці то не хопіць квіткоў, ці наадварот, гурт не прыедзе з прычыны малай цікаўнасці. 




 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения