Культура


Мікіта Найдзёнаў, фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука,

Пігласы, Мігласы і Бубласы пасяліліся ў галерэі TUT.BY. Усе яны - героі работ беларускай мастачкі Надзі Букі. Яна працуе ў арыгінальным жанры буцінанкі. Свае работы мастачка выразае невялікімі нажніцамі, а потым накладвае на каляровы фон.
 

“Мы ўпершыню выстаўляем буцінанку. Мы хацелі стварыць такую пераднавагоднюю, святочную выставу, - расказвае Кацярына Калінкевіч, куратар галерэі TUT.BY. Гэта надзвычай цікавае развіццё традыцыйнай беларускай выцінанкі. Мяне здзівіў такі ход развіцця беларускага традыцыйнага мастацтва. Думаю, у яе вялікія перспектывы, Надзя мае сваю вобразнасць, але выкарыстоўвае традыцыйныя сродкі”.
 
Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука
 
На яе работах лісце падае ўверх, а знакамітых Шагалаўскіх закаханых суправаджаюць Пігласы. На гэтых пігласах, дарэчы, ляціць і Маленькі Прынц. Вось такое спалучэнне класікі і авангарду. Як у тэхніцы, так і ў сюжэтах. Яшчэ больш работ таленавiтай мастачкi можна пабачыць на сайце butinanka.com.
 
“Вельмі выразна, вельмі снежна і вельмі цёпла! Такія вось словы я б хацеў падабраць для гэтай выставы і работ Надзі. Зараз зіма, стаяць вялікія маразы, але Надзіны работы саграваюць. Буцінанка вельмі характэрная для Калядаў і для Новага года”, - дзеліцца ўражаннямі Надзін сябар Зміцер Баяровіч.
 
Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука
Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука
 
Гэта ўжо другая персанальная выстава Надзі Букі. На “Уснежцы” яна прадставіла 33 работы. Акрамя буцінанак на імпрэзе Надзя прэзентавала кароткі мастацкі фільм пра Пігласа.
 
“Я даўно хацела зняць пра яго фільм. Бо гэта тая істота, якая займае адно з галоўных месцаў у маім жыцці. Але гэта толькі пачатак, бо я пачула, што шмат каму гэты фільм спадабаўся. Наступным крокам будзе кінастужка пра Гласпій”, - расказвае Надзя.
 

 

 

На выставе гучалі беларускія песні ў выкананнi гурта НURMA. Адкрыццё, як і творы Надз,і атрымаліся па-сапраўднаму святочнымі. У тым, што снег можа ўсміхацца, цяпер перакананы і я.

 

 


Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука

Фота: Яўген Юшкін, Генадзь Бука
 
“Уснежка” працягнецца да 14 студзеня. 

 

 

 

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419