Культура


Фото с сайта 1812w.ru
Фото с сайта 1812w.ru

23-25 лістапада ў Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы ў сувязі з 200-годдзем вайны 1812 года. Праграмай памятных мерапрыемстваў прадугледжана набажэнства ў памяць загінулых у вайне 1812 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі. 

Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіюма, ў якім возьмуць удзел члены аргкамітэта, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства можна будзе пабачыць і нашчадка Напалеона Банапарта - Шарля Напалеона, а таксама нашчадкаў іншых гераічных асоб таго часу і прадстаўнікоў Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года з Расіі.

Наведвальнікі таксама змогуць пабачыць выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне.

У гэтыя ж дні ў Барысаве пройдзе IV Міжнародная канферэнцыя "Каладзееўскія чытанні" і ўрачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, ў якога была самая вялікая бібліятэка літаратуры, прысвечанай 1812 году.

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931