Культура


Аматары сярэднявечнай музыкі ў цэлым і гурта "Стары Ольса", якія не паспелі набыць квіткі на вялікі сольны канцэрт калектыва, што адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры ветэранаў, атрымалі выдатны падарунак - дадатковы канцэрт "Старога Ольсы", што мае адбыцца 18 лістапада.

Лідар гурта Зміцер Сасноўскі адзначыў, што напачатку музыкі планавалі зладзіць два ідэнтычныя канцэрты з аднолькавай праграмай, але потым вырашылі арганізаваць бонус для самых адданых прыхільнікаў. Наведвальнікі і першага, і другога канцэртаў атрымаюць магчымасць замовіць любімую песню з рэпертуара гурта і тут жа паслухаць яе ў выкананні "Старога Ольсы".

На дадзеным этапе творчасці гурт амаль ператварыўся ў навуковую лабараторыю. Справа ў тым, што ўсе ноты старадаўняй музыкі, напісаныя сучаснай нотнай транскрыпцыяй, - ужо кімсьці прачытаныя і адаптаваныя да выканання: вызначана танальнасць, тэмп, даўжыня нот. Але "Стары Ольса" цяпер працуюць з копіямі арыгінальных нотных аркушаў і перачытваюць іх самастойна. Вось і атрымліваецца, што некаторыя старажытныя мелодыі ў выкананні гурта гучаць зусім па-новаму.

Апроч знаёмых мелодый са старажытнага "Полацкага сшытка", на канцэрце прагучаць дзве новыя песні. Будзе прадстаўлены і новы інструмент - нямецкая лютня. Яе не так даўно гурт набыў у Германіі. З выкарыстаннем новай лютні "Стары Ольса" зайграюць каверы на кампазіцыі, якія даўно не выконваліся на канцэртах.

 

 

За час актыўнай дзейнасці (з 1999 года) гурт "Стары Ольса" выдаў 8 дыскаў, з іх найбольш знакавыя — "Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы", прысвечаны песням пра рыцараў і рыцарскім песням перыяду з канца XIV да канца XVII ст., і дыск "Дрыгула", прысвечаны "Полацкаму сшытку". Апроч удзелу ў сумесных праектах, зборніках сярэднявечнай музыкі, музыкі запісалі аўдыёаповесць паводле навелы Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя Роспачы".

 

 

 

 

 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931