Культура


Вячеслав Радионов,

Фото с сайта: ultra-music.com
Фото с сайта: ultra-music.com

Папулярны беларускі рок-гурт N.R.M. прэзентуе на Ultra-Music новую песню "Kuźnička", з якой удзельнічае ў беларускім адборы на конкурс "Еўравізія 2013".

 


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (6.70 МБ)

Песня "Kuźnička" - гэта стылізацыя пад народную песню. "Гэта звычайная бытавая гісторыя пра любоўную інтрыжку паміж кавалём і Зюзячкай, - распавядае Піт Паўлаў. - Зюзячка - гэта скарочана ад Сюзаны. Мы даведаліся, што раней гэта імя было даволі распаўсюджаным у заходніх рэгіёнах Беларусі. У песні распавядаецца, як Зюзячка звярнулася да маладога прыгожага каваля, каб ён абуў ёй конечка, і паміж імі завязалася палкае каханне. Чым скончылася гісторыя - невядома, але, магчыма, і вяселлем".

 


Ужо заўтра N.R.M. прадставіць песню на Белтэлерадыёкампаніі падчас праслухоўвання кандыдатаў на ўдзел у конкурсе. Гурт упэўнены, што менавіта гэта песня вартая перамогі ў адборы і мусіць прадставіць Беларусь на папулярным конкурсе ў Швецыі. "Мы заўсёды толькі перамагаем! Таму і зараз удзельнічаем, бо ў нас ёсць песня, якая дакладна пераможа! Няма шанцаў, што хтосці напіша такую моцную песню, якая так пасуе фестывалю", - дадае Піт Паўлаў.
 

Песня "Kuźnička" увойдзе ў новы альбом N.R.M., які ўжо запісаны. Але з выданнем дыску гурт не спяшаецца і пакуль займаецца майстарынгам запісу.

 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения