Культура


29 верасня ў кінатэатры "Беларусь" Брэста адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, якая пачнецца з сустрэчы знакамітых артыстаў на чырвонай дарожцы перад уваходам у кінатэатр.

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел знакамітыя госці: народная артыстка Расіі Вольга Астраумава, народны артыст РСФСР Анатоль Кузняцоў - выканаўца ролі Сухава з кінафільма "Белае сонца пустыні" (рэж. У. Матыль), а таксама саліст беларускай эстрады, выканаўца ролі ў фільме адкрыцця фестывалю "Скрасці Бельмандо" (рэж. М. Князеў) - Пётр Ялфімаў. Дарэчы, прыхільнікі Вольгі Астраумавай змогуць сустрэцца з любімай артысткай на яе творчым вечары ў Пружанах 30 верасня.

Для ўдзелу ў фестывалі было прадстаўлена каля 90 фільмаў. У выніку адбору прыме удзел 51 фільм: 6 анімацыйных, 4 ігравых, 5 тэлевізійных ігравых (тэлесерыялы), 19 неігравых, 17 студэнцкіх.

Усе беларускія фільмы прадставяць іх стваральнікі, сярод якіх вядомыя акцёры - народны артыст БССР Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў, актрысы і тэлевядучыя Вольга Венская, Святлана Бароўская, Вольга Водчыц, акцёры тэатра і кіно Віктар Рыбчынскі, Анастасія Баброва, Уладзімір Грыцэўскі (малодшы), Віктар Васільеў, Святлана Кажамякіна, Юрый Баранаў, Аксана Лясная і шмат іншых.

Склад журы фестывалю ўзначаліць кінакрытык, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных навук "Ніка", Еўразійскай кінаакадэміі, Саюза кінематаграфістаў і Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар кнігі аб народным артысце СССР кінарэжысёры Віктары Тураве, член журы першага Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў у 1997 годзе Леанід Паўлючык.

Цырымонія закрыцця фестывалю адбудзецца 2 кастрычніка з удзелам расійскага акцёра тэатра і кіно Аляксандра Цуркана, які выступіць з канцэртнай праграмай. У рэпертуары Аляксандра Цуркана асобае месца займаюць песні ваенных гадоў, якія ён прысвячае свайму дзеду, загінуўшаму на брэсцкай зямлі.
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931