Культура


/ Фота і відэа Васіля Сямашкі,

22 жніўня ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, пр-тНезалежнасці, 47) адкрылася выстава графікі Галіны Лазарчык "1+1=69".

 

 

Гэта серыя малюнкаў у жанры эратычнай мініяцюры, у якой аўтар працуе на працягу апошніх гадоў. Гумар і абагульненасць выяваў не пакідаюць месца для пошласці. Мастачка улоўлівае ўсе магчымыя нюансы асабістага жыцця, у якім ад смешнага да трагічнага — адзін крок.
 

"Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура „напоўненыя“ ўзаемаадносінамі паміж мужчынам і жанчынай, — тлумачыць аўтар, — таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць.

 

 

 

 

У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д.


 

Мой праект пад назвай „1+1=69“ дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай".

 

 

 

 

"На вашых працах выявы таго, чаго вам не хапае?" — на гэтае правакацыйнае пытанне Галіна Лазарчык (на здымку 1) з усмешкай адказвае: "Не, гэта тое, чаго ў мяне занадта шмат".
 

 

 

Выстава працягнецца па 2 верасня.







 

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения