Культура


Алесь Сухадолаў, фота Святланы Дгхам,

28 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі (пр. Незалежнасці, 116, другі паверх) адкрыецца выстава графікі "Арт-лінія".

У межах праекта прадэманструюць рэтрапраграму з твораў еўрапейскіх класікаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёлета рэтрапраграма прадставіць калекцыю эстампаў бельгійскага мастака-сімваліста Фелісьена Ропса. Аўтара праславілі эратычныя альбомы і містычныя выявы, што ў свой час шакіравалі еўрапейскую публіку. Ён сябраваў з Шарлем Бадлерам, які прысвяціў мастаку адзін са сваіх санетаў. Аднак "Арт-лінія" мае на мэце пазнаёміць гледача з невядомым бокам творчасці майстра, які ўключае партрэты, этнаграфічныя выявы і іншае.
 
Побач з творамі сталых і прызнаных майстроў будуць экспанавацца работы маладых графікаў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
 
Па задумцы арганізатараў выстава павінна раскрыць новыя перспектывы графікі, яе вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў, акрэсліць сённяшні стан графікі, яе месца ў творчасці сучасных мастакоў Еўропы, пасадзейнічаць усталяванню творчых кантактаў.
 
Праект сабраў пад сваім крылом творы мастакоў-удзельнікаў з больш чым дзесяці краін СНД і свету (Беларусь, Расія, Украіна, Таджыкістан, Кыргызстан, Казахстан, Польшча, Бельгія і інш.).
 
Галіна Бадзякова (Украіна)

 
Галіна Бадзякова (Украіна)

 
Галіна Бадзякова (Украіна)

 
Аляксандра Сідарэц (Украіна)

 
Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі

 
Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі

 
Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі

 
Фелісьен Ропс

 
Фелісьен Ропс


Работы савецкіх графікаў


Работы савецкіх графікаў


Работы савецкіх графікаў


Богна Ота-Венгжын (Польшча)


Богна Ота-Венгжын (Польшча)

Выстава будзе працаваць да 10 мая.
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931