Кругозор


Генадзь Мацур
Генадзь Мацур
29 лiстапада 2011 года ў 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы вядомага беларускага каліграфа Генадзя Мацура "Рукатворы".
 
Што такое каліграфія – рамяство, мастацтва, філасофія, дух?..

Чым розніцца прыгожая лінія ад проста лініі, прыгожая літара ад проста літары?.. Чаму адзін намаляваны тэкст захапляе, а іншы пакідае абыякавым?..
 
Каб зразумець, трэба паспрабаваць хоць нешта стварыць на чыстым аркушы паперы. Гэта адзін з самых простых і складаных тэстаў у свеце.
 
Каліграфія не трывае падману, тут усё навідавоку. Бачны настрой, думкі, памкненні, памылкі. Немагчыма нічога схаваць, як немагчыма схавацца ад сябе. Каліграфічны твор нельга стварыць, калі няма ўнутранай свабоды. Толькі поўнае суладдзе з самім сабой дае чыстую лінію і завершаны вобраз.
 
Усе "Рукатворы" ідуць "ад рукі", хоць і з дапамогай розных прыладаў, ад традыцыйных пяра, пэндзаля і паперы да камп’ютарнай графікі. Але ў кожнай працы рукатворная аснова.
 
Выстава дзеліцца на тры часткі. Першая – росчаркі, малюнкі-лініі, якія ўяўляюць асацыяцыі і вобразы.
 
Другая – канкрэтныя літары ці алфавіты, у аснову якіх пакладзены беларускі скорапіс – пісьмо, якое было распаўсюджана на беларускіх землях у XVI стагоддзі і з'яўлялася арганічным развіццём кірыліцы.
 
Трэцяя – словы і тэксты, творы з радкамі Святога Пісання, цытатамі знакамітых людзей, асобныя назвы і паняцці.
 
Калі нешта з твораў спыніць, засяродзіць ці ўсхвалюе гледача, і яму захочацца паспрабаваць сябе ў прыгожым пісьме – задача выставы будзе выканана. І мы далучымся да аднаго з самых прыгожых, старажытных і вечных відаў мастацтва – каліграфіі.
 
Паспрабуйце – і ўбачыце, што ў вас атрымаецца.
















 
 
Выстава працягнецца па 10 снежня 2011 года.

 
Генадзь Мацур (Henadz Matsur) - дызайнер кнігі, каліграф.
 
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў горадзе Чашнікі.  Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава (1979), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984).

Лаўрэат беларускіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі.
У мастацкіх выставах удзельнічае з 1980 года. Адзін з арганізатараў творчай суполкі і выставачнага праекту “Літ-Арт”. Удзельнік праекту “Международная выставка каллиграфии” у Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Ноўгарадзе Вялікім. Запрошаны сябра Расійскага Нацыянальнага Саюза Каліграфаў.
Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419