Кругозор


На малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пастаўлена п’еса Юр’я Станкевіча “Шэры-брэндзі, ангел мой”. Спектакль пралівае святло на такія праблемныя тэмы, як СНІД і наркаманія, робячы гэта самым безапеляцыйным чынам. Такая манера размовы прыйшлася не да спадобы некаторым тэатралам і выклікала вострую палеміку ў калектыве РТБД.

Дзеянне спектакля адбываецца ў хоспісе для хворых на СНІД, дзе знайшлі сабе апошні прытулак маладыя героі п’есы. Сярод іх – мужны Раман, бадай што “скін”, хлопец радыкальных поглядаў, Васіль, заўсёднік нефармальных тусовак і ахвяра наркаманіі, былая манекеншчыца Вера і Эма, дзяўчына лёгкіх паводзінаў. Безнадзейнае становішча герояў абцяжарваецца чуткамі, што на вуліцах горада дзейнічае маньяк-СНІДаносец, і пацыенты хоспісу апынаюцца ў сапраўдным зняволенні… Але, магчыма, менавіта ў такіх умовах чалавек найбольш востра ўсведамляе мэту свайго існавання. Героі вырашаюць дзейнічаць, і кожны абірае свой шлях.

Пісьменнік Юры Станкевіч з’яўляецца вядомай асобай сярод патрыятычна настроенай беларускай моладзі. Мае скандальную рэпутацыю: нягледзячы на тое што яго працы былі адзначаны разнастайнымі ўзнагародамі, імя аўтара нярэдка замоўчвалася і мелі месца нават выпадкі канфіскацыі тыражу яго кніг. Гэта першая даведзеная да фіналу спроба паставіць твор Ю. Станкевіча на прафесійнай тэатральнай сцэне.
Лёс пастаноўкі канчаткова не вырашаны, і невядома, ці пазнаёміцца з ёй масавы глядач. Але бясспрэчна, што праблемы, пастаўленыя ў спектаклі, надзвычай злабадзённыя і заслугоўваюць таго, каб гучаць з тэатральных падмосткаў. Тым больш спектакль распавядае не пра цемру, а пра выхад з яе.
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Наталля-Разалія Родзіна. Мастацкае вырашэнне (адабрана да ўдзелу ў Пражскім квадрыянале сцэнаграфіі) – Марына Шуста. У ролях заняты маладыя артысты тэатра: Андрэй Шылько, Кірыл Навіцкі, Марыя Пятровіч, Юлія Шаўчук, Дзмітрый Мядзведзеў, Ігар Вяпшкоўскі і інш. У спектаклі гучаць песні айчынных рок-выканаўцаў: Аляксандра Патліса, Касі Камоцкай, Б.Н. і інш.

http://rtbd.by/
- сайт Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
http://www.stankevichjury.narod.ru/ - сайт пісьменніка Юр’я Станкевіча


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Скачать видео (14.16 МБ)


Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419