Парк-музей интэрактыўнай гісторыі «Сула» збірае гасцей на свята!

Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа — «Беларуска-польскі фэст у Суле», які пачнецца 21 верасня ў 13.00!

Фэст адкрые шэраг сустрэч на Суле, прысвечаных культурнай спадчыне народаў, якія традыцыйна насяляюць нашу зямлю поруч з беларусамі.

Невялікае музычна-танцавальнае свята будзе прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях.

У праграме вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў.

У Калегіуме вас чакае выступленне хора польскай песні, у выкананні якога прагучыць духоўная музыка, а таксама міні-канцэрт на фісгармоні XIX стагоддзя ад пана Тадэвуша.

У праграме дня — выступы калектываў Cantus Cordis, «Маёвы Квят», «Карагод» і шматлікіх іншых.

Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамогуць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі і тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці змогуць не проста ўбачыць строі і зброю мінулых эпох, але дакрануцца да жывой гісторыі, зрабіўшыся ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй і гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.

Частное унитарное предприятие по оказанию услуг
«Парк-музей интерактивной истории Сула»
УНП 690582915