Екатерина Смотри сейчас!


С 19 по 25 апреля в Минске пройдет фестиваль «Паўночнае ззянне». AFISHA.TUT.BY попросила основателя и программного директора фестиваля Ольгу Чайковскую выбрать 5 фильмов и 4 мастер-класса, которые нельзя пропустить.

5 фильмов

«Ад Лiтвы не ўцячы», Літва

 

Когда: 19 апреля, 19.00

Где: «Мир»

Сколько: 5 рублей

«Гэта абсалютна авантурны і відовішчны фільм са знаёмымі кожнаму беларусу літоўскімі краявідамі. Сюжэт трошкі шакіруе, але гэта акурат тое, чаго дабіваўся рэжысёр. Наколькі далёка маладыя амбіцыйныя людзі гатовыя пайсці дзеля грошай і кар’еры? Што такое сяброўства і ці гатовыя сябры пакрываць злачынствы адзін аднаго? Фільм актыўнага і прыметнага маладога літоўскага рэжысёра Ромаса Забараўскаса акурат пра гэта. Сам Ромас прыедзе ў Мінск прадставіць фільм і адказаць на ўсе пытанні гледачоў пра гей-актывізм і тое, як зрабіць паспяховую краўдфандынгавую кампанію. Шмат грошай рэжысёр сабраў на свой фільм менавіта на краўдфандынгу. Што цікава, дык гэта тое, што ў мінулым годзе мы з Ромасам пітчынгавалі свае праекты на адным форуме — Meeting Point у Вільні. Я свой дакументальны, а Ромас той, які вы будзеце мець магчымасць глядзець на «Паўночным ззянні».

«Маленькiя крылы», Фінляндыя

 

Когда: 20 апреля, 18.30

Где: «Мир»

Сколько: 5 рублей

«Гэты фільм — адкрыццё фестывалю, і ён невыпадкова фінскі. Звязана гэта з тым, што сёлета Фінляндыя адзначае 100 гадоў сваёй незалежнасці. Там з гэтай прычыны разгарнулі цэлую кампанію пад назвай SUOMI-100, і ў Мінск прыедзе пасол Фінляндыі ў Літве з нагоды кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і паказу фінскай стужкі. Акрамя таго, прадставіць фільм прыедзе прадзюсар Каарле Ахо, які мае іншы фільм — «Фехтавальнік», намінаваны на «Оскар». Каарле распавядзе пра прадзюсарскія хітрыкі таксама для беларускіх фільммэйкераў у сценах Акадэміі мастацтваў.

«Маленькія крылы» распавядаюць пра ўзаемаадносіны маленькай дачкі і маці, якая насамрчэ з’яўляецца больш няспелай, чым яе малалетняя дачка. Два сусветы — дзіцячы і дарослы — сутыкаюцца. Фільм пра тое, што не толькі дзеці могуць вучыцца ў дарослых, але і наадварот. Што, на маю думку, даволі дзіўна пакуль успрымаецца ў беларускім грамадстве. Можам павучыцца гэтай лёгкасці ўспрыняцця ў фінаў.

Ролю маці сыграла фінская спявачка і супер-зорка Паўла Весала, на канцэрты якой звычайна збіраецца паў-Фінляндыі.

Дарэчы, квіткі на цырымонію адкрыцця фестывалю, як і на фільм адкрыцця «Маленькія крылы», можна выйграць разам з партнёрамі фестывалю авіякампаніяй AirBaltic. Трэба запоўніць форму, і вы можаце выйграць і квіткі Мінск-Рыга-Мінск ад нашых партнёраў".

«Нарвежскi дамок», Нарвегія

 

Когда: 22 апреля, 19.00

Где: «Мир»

Сколько: 5 рублей

«Герой фільма, сірыйскі бежанец, апынаецца ў Нарвегіі і вымушаны прыстасоўвацца і асімілявацца ў новым грамадстве. Якія цяжкасці стаяць за гэтым? Чаму перасяленцу так складана асімілявацца і чаму грамадства так няпроста ставіцца да людзей з іншай ідэнтычнасцю? «Нарвежскі дамок» — абсалютны апафеоз сёлетняга слогану фестывалю «Сусвет унутры». У сучасным свеце, дзе межы сціраюцца і знікаюць і са з’явай перасялення сутыкаецца кожная краіна, фільм «Нарвежскі дамок» выглядае асабліва актуальным. Дарэчы, як аказалася, назва з’яўляецца аднолькавай з назвай нарвежскай арганізацыі, якая дапамагае бежанцам. Ці дапамагае насамрэч?

Рэжысёр Ян Вардзёен сам прыедзе прадставіць фільм у Мінск, так што яго можна будзе распытаць пра нарвежскае грамадства".

«Мурашнiк», Эстонія

Когда: 22 апреля, 21.40

Где: «Мир»

Сколько: 5 рублей

«Гэты фільм будзе цікава паглядзець жонкам, каб даведацца, што робяць іх мужчыны, калі сыходзяць у свае гаражы. Для мужчын гараж — гэта такое сакральнае месца, дзе ён можна пабыць сам-насам з сабой. Памятаю, у дзяцінстве мой бацька таксама хадзіў у гараж, і так как дзяўчат з сабой у гараж было браць не прынята, я ніколі не ведала, чым бацька там займаецца. Гараж у талінскім раёне Ласнамяэ складаецца з 700 ячэек, кожная з якіх жыве сваім жыццём. Акрамя таго, раён Ласнамяэ, як я абсалютна выпадкова даведалася, з’яўляецца раёнам — пабрацімам Партызанскага раёна ў Мінску. Цікава, што адбываецца ў Партызанскім раёне тым часам? Важна адзначыць, што сёлета на фестывалі ўпершыню фільмы за Балтыйскіх краін і дакументальныя фільмы. „Мурашнік“ красамоўна сведчыць пра абодва новаўвядзенні».

«У крывi», Данія

 

Когда: 23 апреля, 19.00

Где: «Мир»

Сколько: 5 рублей

«У крыві» — гэта рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстэрберга, які з’яўляецца сусцэнарыстам «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона». І каб не той факт, што нядаўна ў яго нарадзілася дзіця, Расмус прыехаў бы на «Паўночнае ззянне». А так не — сям’я перад усім, перадаваў беларусам прывітанне.

Гэта неверагодна стылёвы і кранальны фільм пра сяброўства чатырох датчан, іх прыгоды, перашкоды і праблемы на фоне цудоўнага Капенгагена. Фільм пра пакаленне людзей каля 30 і троху за 30, усё яшчэ інфантыльных, нявызначаных, у пастаянных развагах пра тое, чым займацца ў жыцці, ці варта заводзіць сям’ю; пра сяброўства, здрадніцтва і растанне".

4 мастер-класса

Антон Мані Свансан, прадзюсар, Ісландыя. Тэма: «Аб продажах і кінафестывалях: хто яны і навошта?»

Когда: 22 апреля с 15.00

Где: «Корпус», Машерова, 9

Сколько: бесплатно

«Ісландскі прадзюсар Антон Мані Свансан прыедзе ў Мінск прадстаўляць фільм „Каменнае сэрца“ і падзеліцца хітрыкамі пра тое, што значыць быць прадзюсарам у цывілізаванай краіне, што такое фестывальная стратэгія і як прадаваць сваё кіно. У гэтым Антон Мані Свансан нешта разумее, бо фільм „Каменнае сэрца“ быў паказаны на такой колькасці фестываляў, што стваральнікі збіліся з падліку. Акрамя таго, у Антона і рэжысёра фільма „Каменнае сэрца“ свая кінакампанія ў Ісландыі, і яны гатовыя абмяркоўваць пытанні супрацоўніцтва з беларускімі фільммэйкерамі».

Ян Вардзёен, рэжысер, Нарвегія. Тэма: «Як здымаць самыя касавыя фільмы ў нарвежскім пракаце без кінаадукацыі»

Когда: 23 апреля с 15.00

Где: «Корпус», Машерова, 9

Сколько: бесплатно


Когда: 23 апреля с 19.00

Где: бар Svabody, 4

Сколько: бесплатно

«Ян Вардзёен для мяне сапраўдны чалавек і параход. Ён пачынаў з таго, што ўсё рабіў сам, бо быў перакананы, што толькі так можна стаць паспяховым. Таму Ян сам будаваў лодкі, сам займаўся абслугоўваннем у сваіх рэстаранах, сам навучыўся здымаць кіно, сам піша музыку да сваіх фільмаў і такім чынам стаў адным з самых буйных рэстаратараў у Осла і аўтарам самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце. На дзвюх сустрэчах (разлічаных больш на прафесіяналаў у „Корпусе“ і на шырокую публіку на Свабоды, 4) распавядзе пра тое, як паспяваць усё-усё-усё. А ў бары на Свабоды, 4, яшчэ і зайграе на гітары, на практыцы прадэманструючы кампазітарскія і выканальніцкія здольнасці. Рэжысёр, бацька дваіх дзяцей і проста шчаслівы чалавек падзеліцца ўсім сваім досведам з беларусамі».

Каарле Ахо, прадзюсар, Фінляндыя. Тэма: «Як заснаваць адну з найбуйнейшых прадакш-кампаній у Фінляндыі і патрапіць у шорт-ліст «Оскара»

Когда: 21 апреля с 15.00

Где: Академия искусств, ул. Чичерина, 1

Сколько: бесплатно

«Фінскі прадзюсар Каарле Ахо з’яўляецца адным з самых вядомых і паспяховых прадзюсараў у Фінляндыі. Яго папярэдні фільм „Фехтавальнік“, эстонска-фінская драма пра Эстонію часоў саветаў, была ў шорт-лісце „Оскара“ як найлепшы фільм на замежнай мове. А кампанія Каарле Making Movies OY з’яўляецца адной з самых буйных у Фінляндыі. Як аказалася, Каарле нават працаваў з беларусамі некалькі гадоў таму. Калісці беларускі рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк здымаў і жыў у хельсінскай турме, Каарле Ахо быў тым самым фінскім прадзюсарам, які дапамагаў тады беларускаму рэжысёру. У Акадэміі мастацтваў Каарле раскажа пра сябе, пра тое, як заснаваць прадакш-кампанію і як не згубіцца і не разгубіцца ва ўмовах страшэннай канкурэнцыі ў свеце касавага і аўтарскага кіно».

 

***

Напомним, AFISHA.TUT.BY для пользователей своего приложения проводит розыгрыш двух билетов на концерт группы Звери.

Для участия вам необходимо:

1. скачать приложение «Афиша» для iOS или Android;

2. открыть раздел «Розыгрыши» и нажать «Участвовать».

>> скачать для iOS

>> скачать для Android

Розыгрыш билетов!

Новый розыгрыш в приложении "Афиша TUT.BY"! Можно бесплатно получить билеты на десятиминутный сет в вейкбордном парке

Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail