Екатерина Смотри сейчас!


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 29 і 30 снежня на Камернай сцэне адбудуцца прэм’ерныя паказы спектакля «Шабаны» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум.

Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму, а таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя Шабаноў - аднаго з легендарных мінскіх мікрараёнаў. Усе гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, тут гучыць праблема эміграцыі і вяртання.

— Гэтыя пытанні актуальныя не толькі ў нашай прасторы, але і ва ўсім свеце. Мне захацелася пагаварыць пра гэта, — кажа рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі твора Алена Ганум. — Я сама доўгі час пражыла за мяжой.

Дэкарацыі і касцюмы да спектакля стварыў мастак Аляксандр Камянец. Музыку — кампазітар Віктар Кісцень. Над пластычным вырашэннем пастаноўкі працавала Марына Філатава. Мастацкі кіраўнік спектакля — Мікалай Пінігін, на курсе якога і вучыцца Алена Ганум у Беларускай джяржаўнай акадэміі мастацтваў.

— Дванаццаць год таму я ўжо скончыла акадэмію як актрыса. У васемнаццаць год была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, — расказвае Алена. — Пакінула тэатр вядучым майстрам сцэны. Затым пераехала ў Ліван. Менавіта там я ажыццявіла сваю першую пастаноўку. Цяпер вось разам з купалаўцамі асвойваем зусім няпростую прастору Камернай сцэны, дзе артысты практычна з усіх бакоў аточаны гледачамі і адкрытыя як на далоні.

У спектаклі будуць задзейнічаныя два акторскія склады. Гледачы ўбачаць Паўла Астравуха, Марыну Гардзіёнак, Аляксандра Зелянко, Андрэя Кавальчука, Наталлю Качаткову, Івана Кушнярука, Мікалая Кучыца, Юльяну Міхневіч, Тамару Нікалаеву-Апіёк, Вольгу Няфёдаву, Аляксандра Паўлава, Ігара Пятрова, Дзмітрыя Тумаса, Вікторыю Чаўлытка, Кацярыну Яворскую і іншых.

Розыгрыш билетов!

Новый розыгрыш в приложении "Афиша TUT.BY"! Можно бесплатно получить билеты на интересное событие