Маша и Медведь Смотри сейчас


Чацвёрты фэст дзіцячай творчасці і развіцця "Зялёны weekend" адбудзецца ў межах выставы "Малюнкі на шпалерах" у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" 6 і 7 чэрвеня.

ygallery.by
ygallery.by

Мерапрыемства зойме як прастору галерэі "Ў", так і іншыя сумежных памяшканні: у Кнігарні "ЛогвінаЎ" адбудзецца майстар-клас па стварэнні ўласнага асобніка кнігі "Маленькі прынц" і музычная прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча, ва ўнутраным дворыку з першым публічным гарадскім гародчыкам дзеткі будуць вучыцца даглядаць расліны. У бары "Ў" можна будзе паглядзець кароткія фільмы пра экалогію і паспытаць экалагічна чыстыя прадукты.

Майстар-класы праводзяць людзі розных прафесій, паяднаныя ідэямі руплівага стаўлення да наваколля: эколагі, мастакі і дызайнеры, музыкі, урбаністы, педагогі і біёлагі. У самой галерэі для падтрымання прыязнай атмасферы будзе гучаць адмыслова падрыхтаванае музычнае суправаджэнне ад Aortha.
 
Арганізатары "Зялёнага weekend'у" абяцаюць новыя ўражанні, новыя веды, новы досвед дзеткам 4-12 гадоў і ўсім ахвочым у любых гадах.
 

Папярэдні расклад майстар-класаў ды імпрэзаў

6 чэрвеня. Субота, 13.00-18.00

  • Экскурсія па "гарадскім гародчыку".
  • Прэзентацыя дзіцячай кнігі "Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча са спевамі пад гітару.
  • Лэнд-арт і фоташкола для пачаткоўцаў ад "Дзіцячых экамайстэрняў".
  • Квэст з "гарадскім палясоўшчыкам".
  • Што такое экасертыфікацыя (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА "Экадом".
  • Што рабіць, каб не патануць у гарадскім смецці (установа "Цэнтр экалагічных рашэнняў").
  • Віктарына "Птушкі сталіцы" і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
  • Вясёлы гарод з саджэннем ад "Экалабараторыі", свае расліны дзеткі змогуць забраць дадому.
  • Экагульні на планшэтах з ТА "Экапартнёрства".
  • Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі "Маленькі прынц", а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку.
  • Майстар-клас па сачыненні liveloop-музыкі з музыкам Grusha8.
  • Канцэрт Grusha8.
 
7 чэрвеня. Нядзеля, 13.00–18.00

  • "Лямец у горадзе" – майстар-клас па валянні. Кожны зробіць свой шэдэўр!
  • "Гарадская майстэрня": ствараем макет Мінска з Bazil.
  • Спраўдзі, колькі ты ведаеш па экалогіі – з праграмай GreenSteps (для дзетак і дарослых).
  • Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі "Маленькі прынц", а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку.
  • Знаёмімся з плынню "слоўфуд" і параўноўваем смак арганічных і неарганічных прадуктаў (інтэрнэт-крама "ЭкаЕжа").
  • Біяразнастайнасць у фарбах – малюем на сценцы Галерэі з Bazil.
  • Віктарына "Птушкі сталіцы" і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
  • Што такое экасертыфікацыя (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА "Экадом".
  • Дыскусія "Чаму ўсе так устрывожаны зменамі клімату?"
  • Экскурсія па "гарадскім гародчыку".
  • Барабанны майстар-клас разам са школай этнічных бубнаў TekaDUM.
  • Канцэрт.

Абодва дні

  • Кансультацыі па "птушыных пытаннях".
  • Куток toycrossing – абмен цацкамі, катушок для самых маленькіх.
  • Bookcrossing – мяняемся кніжкамі на экалагічную тэматыку і аб навакольным свеце.
  • Праверка экаведаў і экагульні на планшэтах.
  • Трансляцыя экавідэа.
  • Тэматычныя паштоўкі сваімі рукамі.
 
Уваход – вольны. Частка майстар-класаў – платныя.
  • Скидка 10% на весь счет именинникам в Мята Цирк Мята Цирк
Все заведения