Служебный роман Смотри сейчас


1 чэрвеня а 18-й у галерэі “Ў” пад чароўныя мелодыі з кружэлак адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых твораў “Малюнкі на шпалерах”, якая ёсць вынікам аўтарскага курса Сафіі Садоўскай “Баўхаус” у межах галерэйнага праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні”.



Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тая частка экспазіцыі, якую ўбачыць гледачы, хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі ўласнаруч пад кіраўніцтвам прафесійнай куратаркі Аксаны Жгіроўскай.

Працоўная група праекта “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” галерэі “Ў” (Сафія Садоўская, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская, Паліна Сей) падрыхтавала шэраг майстар-класаў для дзетак 7-12 гадоў, дзе б яны змаглі ў даступнай форме даведацца аб гісторыі сучаснага мастацтва, а таксама навучыцца выражаць свае ідэі, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі прыкладной творчасці. У якасці базавай адукацыйнай асновы працоўная група абрала педагагічныя ідэі вядомай школы дызайна і архітэктуры “Баўхаус”.
 
Школьныя праграмы па выяўленчым мастацтве ўціскваюць дзетак у рамкі, якія не надта адпавядаюць патрэбам узросту. У дадатак педагогі вымушаныя ацэньваць працы, малюнкі, якія немагчыма і няможна ацэньваць. Часта ацэньванне і адзнакі хутчэй адбіваюць усякае жаданне браць пэндзаль у рукі. У гэтым узросце важнае не столькі ўмельства выбудаваць кампазіцыю ці абраць колеры або рэалістычна выявіць аб’ект. Каштоўнасць працы не ў канчатковым выніку, а ў самім працэсе стварэння.
 
Што маляваў малы Пікаса на шпалерах? Ці ляпіў пясочныя кулічыкі Радэн? Калі Клее ўпершыню ўзяў у рукі аловак? Гэтыя гісторыі не захаваліся ў архівах, але паўтараюцца ў жыцці кожнага без вынятку чалавека. Маляваць для дзетак гэтаксама натуральна як пачаць хадзіць, размаўляць і лазаць па дрэвах – гэта форма пазнання свету.
 
“Баўхаус” быў абраны тэмай курсу дзякуючы адметным адукацыйным напрацоўкам некаторых педагогаў гэтай школы. У прыватнасці, практыкаванні Ёганэса Ітэна, якія спрыяюць не толькі развіццю навыка візуальнага ўспрымання, але і развазе аб яго сутнасці, якая не заўжды бачная воку. Як казаў Паўль Клее: “Мастацвта не выяўляе бачнае, але робіць бачным”.

Выстава будзе працаваць да 14 чэрвеня, уваход - вольны.

У яе межах 6 і 7 чэрвеня пройдзе дзіцячы экалагічны фэст “Зялёны weekend”, зладжаны таварыствам “Зялёная сетка”. Цягам двух дзён у галерэі адбудуцца тэматычныя лекцыі, паказы мультфільмаў і кінастужак, багата захапляльных творчых майстар-класаў.

Розыгрыш билетов!

Новый розыгрыш в приложении "Афиша TUT.BY"! Можно бесплатно получить билеты на крутую выставку

0065295