Служебный роман Смотри сейчас


Cтаражытнабеларускі фестываль сонца і раўнадзенства "Сонцаварот" адбудзецца ў панскім маёнтку "Сула", што знаходзіцца пад Мінскам, 21 сакавіка.



Раней менавіта ў такі час нашы продкі пачыналі гукаць вясну, але арганізатары фэсту прыдумалі крыху іншую цікавую праграму. Разам з наведнікамі свята яны будуць запрашаць маладую багіню-прыгажуню Лялю, якая абудзіць прыроду і прывядзе за сабой Вясну і цяпло.

Ляля як сімвал юнацкай свежасці, дзявочай прыгажосці існавала ў пантэоне беларусаў у даўнія часы, але зараз пра яе незаслужана забылі. Дапамагаць шукаць Лялю гасцям Сулы будзе першы сімвал прыходу вясны – мядзведзь, які толькі што прачнуўся.

Таксама ў фестывалі прымуць удзел этнагурт Guda, які зладзіць прыгожы абрад, а таксама пазнаёміць гледачоў з традыцыйнымі народнымі песнямі і танцамі. Апроч гэтага, усіх чакае выступ каманды "Стары Ольса", які выконвае музыку Сярэднявечча на старадаўніх інструментах.



Кульмінацыяй ж "Сонцаварота" стане выпяканнне самага вялікага драніка. Чакаецца, што мінімальны яго дыяметр будзе не меншы за 2 метры. Кожны ўдзельнік свята зможа пакаштаваць яго кавалачак і такім чынам атрымаць порцыю дабра і святла на наступны год. Арганізатары свята зрабілі смелую заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса на стварэнне самага вялікага драніка. Кожны наведвальнік свята зможа стаць сведкам новага рэкорду.

На землях сучаснай Беларусі народнага свята "Сонцаварот" не было. Была "Камаедзіца" - аналаг больш усходняй Масленіцы, было "Гуканне вясны".

Арганізатары "Сонцавароту" ў панскім маёнтку "Сула" кажуць, што яны не спрабуюць аднавіць або паўтарыць народнае свята. Сэнс фестывалю значна глыбей, чым проста заклік Вясны. Гэта свята прысвечана аснове жыццёвага ўкладу нашых продкаў - руху нябеснага свяціла, дзякуючы якому жыццё чалавека напаўняецца сэнсам:

Сонцаварот - з'ява змены дня і ночы, пор года, жыццёвых цыклаў. Сімвал бясконцасці, руху і жыцця. Дзень заўсёды змяняецца ноччу, зіма вясной і г. д. Гэта магчыма толькі дзякуючы бесперапыннаму руху астранамічных цел. Але гэта мы зараз можам усё лёгка патлумачыць. А вось нашы продкі лічылі, что гэта невядомая сіла, якая кіруе сонцам і прыродай, а значыць, і жыццём чалавека. Для старажытных славян усё жыццё было непасрэдна звязана з прыродай і засноўвалася ў першую чаргу на земляробчым календары. Пачатак новага года людзі адлічвалі ад вясны, ад першых промняў цёплага сонца, якое абудзіла зямлю, а значыць, і давала пачатак новаму земляробчаму цыклу.


Праграма свята
13.00 – Пачатак свята
13.10 – Абрад абуджэнне мядзведзя
14.10 – Майстар-клас па беларускіх народных танцах ад гурта "Гуда"
14.45 – Будаўніцтва гнязда для бусла
15.00 – Агульны карагод "Саракі"
15.05 – Майстар-клас па сярэднявечных танцах ад тэатра "Вір"
15.45 – Выступленне хадулістаў
15.50 – Абрад Гукання вясны
16.00 – Прылёт багіні Лялі і мядзведзя на бусле
16.10 – Абрад ачышчэння агнём
16.30 – Выпяканне драніка-сонцаварота
16.50 – Пачастункі самым вялікім дранікам
17.00-17.40 – Выступленне гурта "Стары Ольса"

21 сакавіка, панскі маёнтак "Сула", пачатак у 13.00
Уваход: дарослыя – 100 000 рублёў, школьнікі - 50 000 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.
Даведкі па тэлефонах: +375-29-613-77-01, +375-29-277-89-35.

  • Холодный ягодный чай в подарок при заказе полного комплекса из Ланч меню с 12.30 до 15.00 Юнион Кофе / Union Coffee
  • Скидка 20% на меню! Воскресенье - семейный день в ресторане-клубе "Магнат"! Титан
Все заведения
0065988