Фото - постер к фильму Я магу толькі марыць на AFISHA.TUT.BY

Я магу толькі марыць

Драма

2019110 минут

Рейтинг фильма

по мнению 6 человек

10,0

Ваша оценка:

  • Нравится фильм? Поделись с друзьями!
26 красавіка ў пракаце стартуе «Я магу толькі марыць» — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.
Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе… Фільм, які напачатку выглядае музычнай біяграфіяй, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, прабачэнне і прымірэнне.
Яшчэ большую сілу гэтай гісторыі надае яе сапраўднасць — фільм распавядае рэальную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна папулярнага амерыканскага гурта «Mercy Me».
26-28 красавіка фільм можна ўбачыць у кінатэатры velcom cinema.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Возможно, вам понравится
Все фильмы онлайн

Ваш отзыв на фильм "Я магу толькі марыць"

  • 26 апреля 2019 в 11:58 10

    «Я магу толькі марыць» з тых фільмаў, якія могуць змяніць жыццё. Ці прынамсі паказаць шлях і надзею.
    Я ўбачыў гэты фільм на Берлінскім кінафестывалі. Размаўляў з прадстаўнікамі кампаніі-вытворцы. Не ведаю, ці яны самі верылі ў поспех фільма тады, бо яго бралі толькі 200 кінатэатраў (агульная колькасць кіназалаў у ЗША - каля 40 тысяч).
    Але фільм нечакана выбухнуў і сабраў у 12 разоў больш за свой бюджэт — каля $85 млн толькі ў Штатах. Столькі ж сабрала "Зялёная кніга", пра якую ўсяму свету пражужжалі ўсе вушы.
    Гэта не проста так. Фільм сапраўды добры і кажа пра вельмі важныя тэмы: хатні гвалт, дзіцячыя траўмы, прабачэнне і выратаванне. Плюс да таго, гэта фільм па рэальных падзеях, якія адбыліся зусім нядаўна і амаль ўсе героі фільма яшчэ жывыя.
    Нам трэба больш такіх фільмаў.

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня

Самые популярные события

0065063