Фото - постер к фильму Венера на AFISHA.TUT.BY

Венера

Venus. Let`s talk about sex

Документальный

2016Дания73 минутыВ прокате до 24 апреля

Режиссер: Меттэ Карла Т. Альбрэктсан

Ваша оценка:

Расписание в Минске

Цены указаны без учета комиссии оператора
08:00 10:00 12:00 14:00 16:00 18:00 20:00 22:00 00:00 02:00
Дзве рэжысёркi пачынаюць даследаваць свой ўласны сэксуальны досвед з мэтай зразумець жаданне з жаночага пункту гледжання. Каб атрымаць больш шчырых меркаванняў, рэжысёркі вырашаюць зрабіць фільм, якi заснаваны на эратычных успамінах і разважаннях рэальных жанчын. Больш за 100 маладых жанчын прыходзяць на відэа-кастынг у Капенгагене. Неўзабаве праект пераўтвараецца ў сапраўднае навуковае даследаванне жаночых жаданняў, фантазій, думак пра сэкс, сорам, юрлівасць і задавальненне. Гэты фільм – рэдкая магчымасць зазірнуць у патаемныя дзверы жаночай сэксуальнасці. ​

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі

Пасля фiльму. 

Кiрстын Барфод. Размова пра фармiраванне жаданняў

Talk з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя пра фармiраванне нашых жаданняў.

Пад час дыскусіі будзе абмеркаваны прагледжаны фільм «Венера» з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфуд. А таксама будуць закранутыя пытанні пра розныя тыпы жаночай ідэнтычнасці, якія існуюць у сучасным свеце.

У працэсе дыскусіі мы абмеркуем некалькі асноўных пытанняў:
1) Як масавая кульутра ўплывае на фарміраванне жаданняў? (сэксуальныя жаданні, жаданне выглядаць тым ці іншым чынам, жаданне самарэалізацыі, адчуванне сябе).
2) Якія культурныя прадукты могуць уплываць на фармірванне сэксуальных жаданняў?

Спікеры:
Воля Чайкоўская, прадзюсарка, дырэктарка кінафестывалю “Паўночнае ззянне”
Ірына Саламаціна, заснавацельніца праекты “Гендарны маршрут” (Беларусь)
Кірстын Барфуд, прадзюсарка фільма «Венера» (Данія)
Воля Гапеева, паэтка, перакладчыца (Беларусь)

Дыскусія будзе праходзіць на ангельскай і беларускай мовах.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Возможно, вам понравится
Все фильмы онлайн

Ваш отзыв на фильм "Венера"

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
0060593