Фото - постер к фильму Тыдзень шведскага кіно на AFISHA.TUT.BY

Тыдзень шведскага кіно

Рейтинг фильма

по мнению 17 человек

9,0

Ваша оценка:

Нравится фильм? Поделись с друзьями!

З 29 траўня па 2 чэрвеня ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску ў кінатэатры “Піянер” пройдзе Фестываль шведскага кіно.

Разам з кінафестывалем 29 траўня ў фае кінатэатра «Піянер» адкрыецца шведская фотавыстава #enjoysweden (“Атрымай асалоду ад Швецыі!”), якая будзе працаваць да 11 чэрвеня.

#enjoysweden – гэта шведскі краўдсорсінгавы фотапраект, рэалізаваны праз сацыяльную сетку Інстаграм у 2013 годзе. Цягам года звычайныя людзі выкладвалі свае ўлюбёныя фотаздымкі з хэштэгам #enjoysweden. Ініцыятарамі праекта выступілі два браты са Швецыі – Альбін і Оскар Понерт. У іх не было вызначаных правілаў удзелу – кожны мог па-свойму даследаваць гэту тэму. Пасля таго, як было апублікавана 60 000 фотаздымкаў, прафесійнае журы вылучыла 240 лепшых, з якіх потым стварылі фотакнігу. Журы шукала цікавыя, незвычайныя, дзівакаватыя, цудоўныя, асабістыя інста-моманты, якія маглі б распавесці пра Швецыю.

29 траўня а 18.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестываля і выставы з удзелам Пасла Швецыі Марціна Оберга і паказ мастацкага фільма культавага шведскага рэжысёра Лукаса Мудысана  “Мы лепшыя!” (2013).

Стакгольм, 1982 год. Фільм пра трох дзяўчат-падлеткаў, якія ад няма чаго рабіць бадзяюцца па вуліцах. Яны адначасова смелыя і задзірлівыя, моцныя і слабыя, дзівакаватыя і разгубленыя. Не маючы ўласных інструментаў, дзяўчаты ствараюць панк-гурт, нягледзячы на тое, што ўсе наўкола крычаць, што панк мёртвы.

30 траўня а 19.00 запрашаем на дакументальную стужку Крысціны Ліндстром “Астрыд”  (2015).

“Піпі Доўгаяпанчоха”, “Эміль з Лёнэберга”, “Карлсан-з-даху”. Кнігі Астрыд Ліндгрэн прадаюцца 150 -мільённым накладам, а сама яна ўваходзіць у дзясятку самых чытаных аўтараў свету. Але кім была Астрыд і адкуль пачынаюцца яе гісторыі?

31 траўня а 19.00 будуць дэманстравацца кароткаметражныя шведскія фільмы: “Жывёлы, якіх я забіў мінулым летам” (2012), “Кветкі Бенжаміна” (2012), ”Танцуй пад музыку цяпер” (2012), ”Грыбок” (2010), “Вялікая паўночная гара” (2015), “Кіскі “руляць” (2013), ”Мёртванароджаны” (2014), ”Вось гэтак цяпер” (2012), ”Распрані мяне” (2013).

1 чэрвеня а 19.00 запрашаем паглядзець фільм Джона О. Ульсана “Дзівосы Віскана”  (2015).

Б’ярнэ і Малін жывуць на беразе ракі Юнган і разам кіруюць фірмай па перавозках. Справы ідуць не вельмі добра, і ім трэба пазычыць грошы ў банку. Каб уратаваць фірму, Малін вырашае паехаць на іншы бераг да цесця і пераканаць яго стаць гарантам пазыкі. Пра гэта рашэнне ей давядзецца потым моцна пашкадаваць.

2 чэрвеня а 19.00 Фестываль шведскага кіно завершыцца мастацкай стужкай Лізы Лангсэт “Гатэль” (2013).

Эрыка мае ўсё: добрую працу, шмат сяброў і надзейныя стасункі. Пакуль усё гэта раптоўна не разбураецца. Яна пачынае наведваць тэрапеўтычную групу, у якой збіраюцца людзьмі з рознымі душэўнымі траўмамі. Яны пачынаюць разам шукаць магчымасць ажыццявіць “перазагрузку”...

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Уваход на фестываль вольны. Квіткі на фільмы можна атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра з 12.00 у дзень паказу.

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Тыдзень шведскага кіно"

  • 29 мая 2015 в 14:52 10

    Катерина Петрова (28 мая 2015 в 12:24) писал(a):
    "Вчера в 18-40 билетов уже не было, только добрые бабушки, вдоволь набравшие билетов" (с)
    а мы пришли в 18.20 и тоже уже не было билетов, но мы бабушкам, видимо, не приглянулись и на фильм так и не попали.
    И у входа стояла компания ребят у которых была пачка билетов... но они их тоже чужим не давали.
    Билет за 5000 сократит количество бабушек вдвое ..
    тая ж фігня, у панядзелак прыехаў а 18-20 і не трапіў, таксама не хапіла, трэба было б зрабіць хаця б за 10.000 я б схадзіў, а ўсялякіх хіпстараў якім няма чаго рабіць стала бы меней. а працоўнаму чалавеку цяжка так рана прыехаць
  • 28 мая 2015 в 22:49

    лучше установить хоть какую плату за вход, чтобы не было этих бабушек, людей, пришедших только ради халявы и...бомжей! о боги, как их вообще в кинотеатр пустили? эти ценители шведской культуры снимали обувь и воняли на пару рядов рядом. теперь у меня будут ассоциации при слове "Швеция" еще и с запахом. не надо так.
  • 28 мая 2015 в 12:24 9

    "Вчера в 18-40 билетов уже не было, только добрые бабушки, вдоволь набравшие билетов" (с)
    а мы пришли в 18.20 и тоже уже не было билетов, но мы бабушкам, видимо, не приглянулись и на фильм так и не попали.
    И у входа стояла компания ребят у которых была пачка билетов... но они их тоже чужим не давали.
    Билет за 5000 сократит количество бабушек вдвое ..
  • 26 мая 2015 в 17:07 5

    Уважаемые любители шведского кино! Хочу уведомить всех желающих - спрос на билеты просто бешеный, поэтому надо приходить в началу раздачи билетов - к 18-00, иначе велики шансы просто не попасть, как мне вчера. Вчера в 18-40 билетов уже не было, только добрые бабушки, вдоволь набравшие билетов, раздавали их тем, кто им понравился из молодежи... Такое впечатление, что кризис резко повысил тягу бабушек к шведской культуре за бесплатно! Как мне кажется, лучше уж было сделать билеты по 5000, тогда хотя бы все желающие смогли туда попасть.

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения