Фото - постер к фильму Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом на AFISHA.TUT.BY

Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом

16+

Документальный

201752 минуты

Режиссер: Ольга Дашук

Ваша оценка:

  • Нравится фильм? Поделись с друзьями!
  • 1

Фильм о неповторимой белорусской природе. Один из возможных путей показать её красоту – через человека, который по-настоящему чувствует себя нераздельным с ней. На некоторое время принять его восприятие, посмотреть на «дикую Беларусь» его глазами. Вместе с ним приблизиться к той черте, за которой оканчивается бытовая человеческая жизнь и начинается тайна природы. Этот человек – журналист и фотограф Сергей Плыткевич. Его называют «одним из самых авторитетных специалистов в области туризма», «мэтром белорусской фотографии» и «живым классиком фотоанималистики»

Производство: Национальная киностудия “Беларусьфильм”

режиссёр – Ольга Дашук
оператор – Анатолий Казазаев

Ольга Дашук.

Режиссёр, сценарист, кинокритик. Окончила Белорусскую академию искусств (мастерская Виктора Дашука). Работает на Национальной киностудии "Беларусьфильм" с 1995 года. Участница и лауреат престижных кинофестивалей документального кино

Кинофестивали.

Минский международный кинофестиваль “Лістапад” (2017)

Фильм показывается в рамках онлайн-фестиваля документального белорусского кино BelarusDocs и доступен к просмотру только 4 марта.
 

Программа BelarusDocs 2018
 

1 марта — «Пусть живёт Маленький принц» (2016), режиссер — Екатерина Махова

2 марта — «Фанат» (2017), режиссер — Андрей Кудиненко

3 марта — «Агмень» (2017), режиссер — Юрий Тимофеев

4 марта — «Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом» (2017), режиссер — Ольга Дашук

5 марта — «Минск — Орша — Минск» (2016), режиссер — Юлия Ралко

6 марта — «Янка Купала» (2017), режиссер — Виктор Аслюк

7 марта — «25» (2016), режиссер — Андрей Кутило



Слова рэжысёра Вольгі Дашук:


Міністэрства культуры заказала фільм пра дзікую прыроду Беларусі. Я падумала, што будзе цікава паказаць яе праз беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча, убачыць таямнічыя мясціны яго вачыма. Разам з тым, такі падыход даваў магчымасць непасрэдна паназіраць за самой працай сур’ёзнага фотамастака з яе неспадзяванымі момантамі, ўдачамі і расчараваннямі. Апроч гэтага, у фільме Плыткевіч сустракаецца з апантанымі, незвычайнымі беларусамі – ці біёлагамі, ці працаўнікамі паляўнічай гаспадаркі, ці ляснымі адшэльнікамі – і здымае іх. Такім чынам, беларускія маляўнічыя краявіды паўстаюць не самі па сабе, яны атачаюць Плыткевіча, калі ён фатаграфуе людзей, якія прафесійна вывучаюць дзікую прыроду ці проста існуюць у ёй.

Атрымаўся як бы фільм у фільме: кінагрупа суправаджае Плыткевіча і фіксуе, як ён здымае людзей, жывёл і пейзажы. Пры гэтым, мяняецца пункт погляду, і мы тут жа бачым яго ўласныя, зробленыя на гэтым месцы фота і знятае ім відэа. Таксама ў фільме ёсць даўнія гістарычныя фатаграфіі маладога Плыткевіча-рэпарцёра, “перадпрыродны” перыяд у яго творчасці. Нарэшце, кожны герой, зняты Плыткевічам, складае асобны эпізод, у якім адлюстроўваецца якая-небудзь цікавая “лясная” сітуацыя і адкрываюцца людзі.

Гэты фільм даў мне асаблівы досвед. Пры тым, што мне, як дакументалісту, даводзілася шмат дзе бываць, гэтае прыроднае падарожжа сталася чымсьці новым. Мяне вельмі ўразілі мае героі – людзі, з якімі я сутыкнулася праз Плыткевіча. Сваімі адносінамі да жыцця, асаблівай філасофіяй, фанатычнай прывязанасцю да прыроды, нестэрэатыпным успрыманнем свету. Яшчэ на здымках я перажыла некалькі запамінальных момантаў абсалютнай зачараванасці – ты як бы выходзіш са звыклых межаў свайго штодзённага свету, і прырода наступае на цябе, адчуваецца, як стыхія – прыцягальная, але і страшная разам з тым. Так было на бяскрайнім балоце і на рацэ, дзе на некалькі кіламетраў - нікога з людзей і няма мабільнай сувязі…

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Кадры из фильма

Фото к фильму Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к фильму Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом на AFISHA.TUT.BY - фото 2
Возможно, вам понравится
Все фильмы онлайн

Ваш отзыв на фильм "Сергей Плыткевич. Человек с фотоаппаратом"

  • 4 марта 2018 в 20:42 5

    Сама асоба Сяргея Плыткевіча, безумоўна, заслугоўвае пра сябе фільм. Гэты чалавек паказаў, перш за ўсё, беларусам Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасьці. Вельмі класна бачыць на экране прыклад рэальнага чалавека, які жыве ў тых жа ўмовах, як і кожны з нас, але знайшоў сваё пакліканьне і ідзе гэтым шляхам ужо шмат год. Калі я правільна зразумела, аўтар фільма хацеў паказаць працу фатографа ў рэальнасьці, такой, якая яна ёсьць: на балоце і ў лесе, прырода і людзі, птушкі і жывёлы, на зямлі і з вышыні, ноччу і ранкам. Часам прыходзіцца прабегчыся, ці можна захраснуць у балоце, ці доўга чакаць і не дачакацца якога-небудзь зьвера. Нам не тлумачаць аб чым рэпартаж галоўнага героя, мы проста назіраем за яго працай. Усё гэта аўтар хацеў перадаць, але ж месцамі фільм быў занадта манатонным, сумным. Незразумелай падалася задумка з хуткасьцю зьмены фотаздымкаў мінулага: не на вельмі, на мой погляд, цікавых аб'ектыў даўжэй затрымліваўся. Чагосьці не хапае фільму.

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения