Фото - постер к фильму Падымаецца вецер на AFISHA.TUT.BY

Падымаецца вецер

6+
Kaze tachinu

Анимация

Биография

Драма

2013Япония126 минут

Режиссер: Хаяо Міядзакі

Рейтинг фильма

по мнению 5 человек

9,8

Ваша оценка:

  • Нравится фильм? Поделись с друзьями!

Міядзакі – аўтар вядомых фэнтэзійных фільмаў «Хадзячы замак», «Панесеныя прывідамі», «Прынцэса Мананоке», і, нягледзячы на пазнавальнасць почырку майстра, сюжэтна і ідэйна «Падымаецца вецер» заўважна адрозніваецца ад астатніх работ. Анімацыя заснавана на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў, і яго каханні да хворай на туберкулёз дзяўчыны Наомі.

Акрамя сапраўднага лёса вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет – гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер» і верш французскага паэта Поля Валеры «Могілкі ля мора». А дэвізам фільма можа служыць невялікая цытата самога Дзіра Харыкосі: «Усё, чым я хацеў займацца, – гэта рабіць нешта прыгожае».

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены публіце ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію Суполкі кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША за лепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). Там, на прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры. Зрэшты, у 2016 годзе ён перадумаў. Аднак наступнага фільма прыхільнікам майстра давядзецца чакаць некалькі год, так што «Падымаецца вецер» на дадзены момант – апошняя скончаная работа рэжысёра.

Перад «Падымаецца вецер» вядомы мульціплікатар выпусціў стужку «Рыбка Поньё», якая таксама была прадстаўлена на беларускай мове ў межах праекта «Беларускія ўікэнды». У чэрвені і ліпені 2018 года ў мінскім пракаце прайшло каля 50 сеансаў «Рыбкі Поньё» па-беларуску.

«Рыбка Поньё» і іншыя агучаныя па-беларуску фільмы праекта «Беларускія ўікэнды», напрыклад, «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан» ужо даступныя да прагляду ў спецыяльным раздзеле лічбавага тэлебачання VOKA.

Новы раздзел называецца «cinevoka – кіно па-беларуску». У ім прадстаўлены 10 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку, анімацыйны фільм «Мае суседзі Ямада», меладрама «Гэта цудоўнае жыццё», вострасюжэтныя стужкі «12 раз’юшаных мужчын», «Кромвель», «Місія», «Каб скончыць войны».

У бліжэйшы час стваральнікі дададуць у калекцыю эксклюзіўны кантэнт: плануецца пераклад на беларускую мову папулярнага серыяла з раздзела AMEDIATEKA і фільмаў з пакета MEGOGO. Раздзел «cinevoka» даступны да прагляду падпісантам пакета «VOKA Відэа». Дла абанентаў фіксаванага інтэрнэта velcom доступ да фільмаў бясплатны.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў мінскіх кінатэатрах. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Жонка наглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Ўолтэра Міці», «Рыбка Поньё». Цяпер калекцыю кіно на беларускай мове папаўняе чуткая і кранальная стужка Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер». 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Падымаецца вецер"

  • 28 июля 2018 в 21:05 10

    Это классика и шедевр, но маленьким детям не всем понятно. По стилю почему-то очень близко к Феллини. Если ребёнок в состоянии понять 8 1/2 или Амаркорд - можете сводить. Нет сражений, борьбы добра и зла и вообще никоим не фантастика. Воспоминания о прошлом Японии, довоенном. Красивейшая природа и самолёты во всё небо.

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
Все заведения