Фото - постер к фильму Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві на AFISHA.TUT.BY

Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві

201986 минут

Ваша оценка:

  • Нравится фильм? Поделись с друзьями!

Кранальны фільм распавядае пра маладую дзяўчыну па імені Веера, якая выкарыстоўвае ролевую гульню жывога дзеяння (ларп) у якасці сродка ўцёкаў ад рэчаіснасці. З дапамогай гэтага сродка яна змагаецца з псіхалагічнымі праблемамі, з якімі сутыкаецца ў сваім паўсядзённым жыцці. Дзяцінства з гвалтоўным бацькам-алкаголікам і спробы даглядаць свайго брата-інваліда Віле ўносяць бязладдзе ў жыццё Вееры, і яна выкарыстоўвае ларп як спосаб справіцца з сітуацыяй. Пераўвасабленне ў сваё альтэр эга «Ві» і трэніроўкі фантастычных бітваў на мячах у краіне чарадзеяў і магічных чараў дапамагаюць ёй крыху абстрагавацца ад хваляванняў рэальнага жыцця.

Дзякуючы знаёмству з новымі гісторыямі і ідэямі ў яе фантастычным свеце, Веера здольная справіцца са сваёй унутранай траўмай і стаць гераіняй сваёй уласнай гісторыі. Фільм зняты так магічна-прыгожа, што часам немагчыма адрозніць ці гэта дакументальная стужка, ці гульнявая.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера

Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві"

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня

Самые популярные события

0065063