Фото - постер к фильму Кінапаказ ў рамках выставы «Алфавіт вайны» на AFISHA.TUT.BY

Кінапаказ ў рамках выставы «Алфавіт вайны»

Сохранить
Сохранить событие
В прокате до 17 августа

Ваша оценка:

Расписание в Минске

Цены указаны без учета комиссии оператора
08:00 10:00 12:00 14:00 16:00 18:00 20:00 22:00 00:00 02:00

О фильме

«Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно ў рамках выставы «Алфавіт вайны» з удзелам кінакрытыкаў.

17 чэрвеня. Фільм першы. «Цераз могілкі» Віктара Турава

Мадэратар сустрэчы – Дар’я Амяльковіч

Адна са ста лепшых карцін пра вайну па версіі UNESCO, «Цераз могілкі» з’яўляецца дыпломнай работай класіка беларускага кіно Віктара Турава. Вязень канцлагера пад Ахенам у час Вялікай Айчыннай (Віктару Тураву не было і дзесяці гадоў), рэжысёр у сваіх першых ігравых стужках узнаўляе вайну не як месца выключна баявых дзеянняў, але як страшны і цяжкі досвед жыцця ва ўмовах акупацыі. Ці вінаватыя тыя, хто былі вымушаны жыць пад ёю і падладжвацца пад рэжым акупантаў? Ці не «другасная», несапраўдная іх вайна? Змаганне? Кінакрытык і культурная журналістка Дар’я Амяльковіч прапануе абмеркаваць пасля прагляду фільма асабісты погляд беларускага майстра на феномен акупаванай тэрыторыі. Не выпадкова ў яго карціне апошняя атрымоўвае метафару могілак.

Нагадаем, што ў рамках цыкла будуць паказаныя чатыры знакамітыя стужкі беларускага савецкага кінематографа:
«Цераз могілкі» Віктара Турава. Мадэратар – Дар’я Амяльковіч. Дата сустрэчы – 17 чэрвеня 18.30.
«Усходні калідор» Валянціна Вінаградава. Мадэратар – Максім Карпіцкі. Час сустрэчы – 17 ліпеня 18.30.
«Сыны сыходзяць у бой» Віктара Турава. Мадэратар – Тарас Тарналіцкі. Час сустрэчы – 7 жніўня 18.30.
«Ідзі і глядзі» Элема Клімава. Мадэратар – Ірэна Кацяловіч. Час сустрэчы – верасень, дата ўдакладняецца.

Фільмы прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм». 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Кінапаказ ў рамках выставы «Алфавіт вайны»"

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня

Самые популярные события

0070720