Фото - постер к фильму Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб (Беларускія ўікэнды) на AFISHA.TUT.BY

Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб (Беларускія ўікэнды)

12+

Детский/Семейный

Исторический

2005ЗША, Вялікабрытанія143 минуты

Режиссер: Эндру Адамсон

Рейтинг фильма

по мнению 14 человек

8,1

Ваша оценка:

Нравится фильм? Поделись с друзьями!
5-7 студзеня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і аднайменнай знакамітай казкі К. С. Льюіса ў перакладзе на беларускую мову.


Падчас другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць у глыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і каралевамі Нарні?

Кнігай «Леў, Вядзьмарка і гардэроб» К. С. Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў аснаванні жанру “фэнтэзі”. Казка нязменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых улюбёных дзіцячых кніг у гісторыі. Экранізацыя чароўнай гісторыі, створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых папулярных фільмаў 2005 года. Цяпер кіно выходзіць на кінаэкраны і ў беларускай агучцы.

Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom. У агучцы прымалі ўдзел найлепшыя беларускія акцёры і тэлевядучыя.

Прэм’ера фільма па-беларуску: 5 студзеня ў кінатэатры «Масква». Адначасова адбудзецца прэзэнтацыя першага ў Беларусі пераклада аднайменнай кнігі на беларускую мову, на выданне якой зараз ідзе збор грошаў (talaka.by/Narnia). У дні паказаў будзе магчымасць набыць кнігу па зніжаным кошце проста ў кінатэатры.
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Трейлер

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Ваш отзыв на фильм "Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб (Беларускія ўікэнды)"

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0059322