Фото - постер к фильму Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне" на AFISHA.TUT.BY

Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне"

Рейтинг фильма

по мнению 12 человек

9,1

Ваша оценка:

Нравится фильм? Поделись с друзьями!

Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў.

Слоган сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

Праграма фестывалю

19 красавіка

19:00 – Ад Літвы не ўцячы (рэж. Ромас Забараўскас, Літва, 2016) – фільм прадстаўляе рэжысёр
21:00 – Світанак (рэж. Лайла Пакальніня, Латвія, 2015)

20 красавіка

18:30 – Маленькія Крылы (рэж. Сэльма Вілхунэн, Фінляндыя, 2016) – фільм прадстаўляе прадзюсар Карле Ахо
21:00 – Разіта (рэж. Фрэдэрыка Аспёк, Данія, 2015)

21 красавіка

14:00, БДАМ (Факультэт экранных мастацтваў) (вул. Чычэрына 1) – майстар-клас Каарле Ахо «Як заснаваць найбуйнешую прадакшн-кампанію ў Фінляндыі і патрапіць у шорт-ліст Оскара». Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход: вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.
19:00, кнiгарня «Сон Гогаля» – майстар-клас Антона Доліна «Фон Трыер, Каурысмякі, Андэрсан: у кожнага сваё кіно». Мова майстар-класу: руская. Уваход: вольны.
19:00 – Каменнае сэрца (рэж. Гудмундур Арнар Гудмундсан, Ісландыя, 2016) – фільм прадстаўляе прадзюсар Антон Мані Свансан
21:40 – Афтэпаці (рэж. Патрык Сіверсэн, Нарвегія, 2016)

22 красавіка

15:00, культ. цэнтр «КОРПУС» – майстар-клас Антона Мані Свансана «Аб продажах і кінафестывалях: хто яны і навошта». Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход: вольны.
19:00 – Нарвежскі дамок (рэж. Ян Вардзёен, Нарвегія, 2016) – фільм прадстаўляе рэжысёр
21:40 – Мурашнік (рэж. Уладзімір Логінаў, Эстонія, 2015)

23 красавіка

15:00, культ. цэнтр «КОРПУС» –  майстар-клас Яна Вардзёена «Як здымаць самыя касавыя фільмы ў нарвежскім пракаце без кінаадукацыі». Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход: вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.
19:00 – У крыві (рэж. Расмус Хэйстэрберг, Данія, 2016)
20:00, бар «Svobody.4» – майстар-клас Яна Вардзёена «Ад будаўніцтва лодак і рэстараннага бізнэсу да кінарэжысуры. Кароткі курс тайм-мэнэджменту ад Яна Вардзёена». З гітарным суправаджэннем ад самога рэжысёра. Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход: вольны.
21:00 – Гігант (рэж. Ёханэс Нюхольм, Швецыя/Данія,2016)

24 красавіка

19:00 – Маці (рэж. Кадры Кыўсаар, Эстонія, 2016)
21:00 – Паўкроўка (рэж. Аманда Кернэль, Швецыя, Нарвегія, Данія, 2016)

25 красавіка

19:00 – Усім відовішчам відовішча (рэж. Бенедыкт Эрлінгсан, Ісландыя, 2015)
20:30 – Народжаныя ў Хейнала (рэж. Туука Тэманэн, Фінляндыя, 2016)

26 красавіка

19:00, кнiгарня «Сон Гогаля» – майстар-клас Дар’і Яфімавай «Візуальныя мастацтвы ў брэндынгу нацый. Кейс Скандынавіі». Мова майстар-класу: руская. Уваход: вольны.

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне""

  • 26 апреля 2017 в 16:35 10

    Спасибо организаторам кинофестиваля и кинотеатру "Мир" за фестиваль!
    Актуальные и интересные фильмы, мастер-классы и сама атмосфера фестиваля оставили хорошее впечатление. Желаю продолжать эту фестивальную традицию.

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419