Фото - постер к фильму Шторм: палаючы ліст (Беларускія ўікэнды) на AFISHA.TUT.BY

Шторм: палаючы ліст (Беларускія ўікэнды)

6+

Детский/Семейный

Исторический

2017Нидерланды100 минутВ прокате до 24 декабря

Режиссер: Деннис Ботс

В ролях: Йорик ван Вагенинген, Эгберт Ян Вебер, Лаура Верлинден, Питер Ван ден Бегин, Люк Питерс, Мартен Хейманс, Анжела Схяйф

Рейтинг фильма

по мнению 114 человек

9,4

Ваша оценка:

Нравится фильм? Поделись с друзьями!

«ШТОРМ» у кінатэатрах па-беларуску!

Аб чым жа кіно?

Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб'ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

Акрамя захапляльнага сюжэта, які адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым (а гэта робіць стужку ідэальнай для сямейнага прагляду), фільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».

У гледачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць задавальненне ад сюжэта, але і даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны. На прэм’еры фільма кожнаму гледачу абяцаюць падарункі.  А таксама будзе магчымасць надрукаваць «палаючы ліст» уласнымі рукамі разам з Францішкам Скарынам!


  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Трейлер

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Ваш отзыв на фильм "Шторм: палаючы ліст (Беларускія ўікэнды)"

  • 16 ноября 2017 в 21:26 10

    Шчыра дзякую арганізатарам за выдатны фільм на роднай мове! Вельмі прафесійна ўсё зроблена! Хадзілі ў Сільвер скрын у "Галілеа", наведвальнасць добрая, месцы былі ўсе занятыя. Раю ўсім паглядзець, не пашкадуеце!!!
  • 8 ноября 2017 в 13:29 10

    Дзякуй! Агулам спадабалася, добрае кіно для сямейнага прагляду раю! Сын 8мі год спалохаўся ўсярэдзіне праўда. Патрабаваў выйсці, але калі сюжэт павярнуў "што ўсё будзе добра", з захапленнем смяяўся, махаў рукамі, дапамагаючы галоўным героям))
  • 7 ноября 2017 в 16:38 1

    Фильм посредственный, из пальца высасанный сюжет. На белорусском смотреть можно, но конкретно в этом фильме слышно что озвучка дешевая, как филиза или еще какая подвальщина. Не для кинотеатра, для домашнего просмотра норм.
  • 5 ноября 2017 в 13:19 10

    Прынамсі пачатак фільма класны)) Агучка выдатная. Нажаль, для сямігадовай дачкі апынуўся страшнаватым. Давялося неўзабаве сысьці. Спадзяюся бліжэйшым часам даглядзець)
    ---
    Колькі тут сімвалаў для каментара патрэбна??
  • 4 ноября 2017 в 17:27 10

    Аўтэнтычна...мабыць, нават занадта, асаблiва пацукi.. брррр. Усяго хапiла. Былi з дачкой, 10 год, пасля было шмат пытанняў i пра рэфармацыю, i пра Лютэра, i пра царкву, i пра гiсторыю друкарства. Каштоўны фiльм. Раю
  • 3 ноября 2017 в 11:29 10

    Выдатны фільм! Выдатная агучка! Дзецям год з 10-12 (раней, на мой погляд, ня варта прынамсі для ўразьлівых асобаў) асабліва карысна будзе - фільм пра сапраўднае, шчырае і вечнае, плюс гістарычны экскурс. Натхняльны. І класная ідэя з друкавальным станком у холе!
  • 1 ноября 2017 в 22:23 10

    Дзякуй за цудоўны фільм! Раім усім для сямейнага прагляду. Прыгожа зняты,цудоўна агучаны, захапляльны сюжэт. Пашкадавалі, што дачка зараз на вакацыях у бабулі, дзецям таксама было б вельмі цікава паглядзець.
  • 1 ноября 2017 в 12:43 10

    Цудоўны фільм, добры і сямейны. Захапляльная гісторыя, глядзіцца проста і цікава. Цудоўная агучка, дзякуй акторам Купалаўскага за іх галасы і іх працу, дзякуй арганізатарам. Спадзяюся, лічбы збораў і наведвальнасці пакажуць, што трэба людзям, і гэта не апошні фільм, героі якого размаўляюць нашай роднай мовай.
  • 30 октября 2017 в 21:55 10

    Супер, добры фільм ,а тое што на беларускай мове нават незаўважна . Я хваляваўся наконт падбору голасу -але зроблена ўсе на выдатна!!! Людзі -трэба схадзіць .Галасуйце сваімі грошамі ,каб фільм зрабіў добрую касу . Тым больш ,што не пашкадуеце за страчаны час і грошы.
  • 30 октября 2017 в 14:04 10

    То что нужно! Мова! Причем не такая академическая, как где-то в учреждениях, а простая, близкая народу, понятная даже тем, кто с детства говорит по-русски. Сюжет достаточной простой, но увлекательный, фильм смотрится на одном дыхании. В зале было немало детей, которые своим смехом в смешные моменты создавали тёплую и веселую атмосферу)
читать следующие комментарии

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931