Фото - постер к фильму Аповесць мінулых гадоў на AFISHA.TUT.BY

Аповесць мінулых гадоў

 

В прокате до 28 февраля

Рейтинг фильма

8,0

по мнению 309 человек

Расписание в Минске

Цены указаны без учета комиссии оператора
08:00 10:00 12:00 14:00 16:00 18:00 20:00 22:00 00:00 02:00

О фильме

«АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ»
Міжнароднаму Дню роднай мовы і 50-годдзю беларускай анімацыі прысвячаецца

6, 13, 20, 27 лютага (суботы) а 12-00 і 15-00
7, 14, 21, 28 лютага (нядзелі) а 12-00 і 15-00
«АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ». “Беларусьфільм”, 2006 – 2014, 66 хв.

Аўтар ідэі і кіраўнік праекту Ігар Воўчак.
Цыкл гісторыка-пазнавальных мультфільмаў аб паходжанні гербаў беларускіх гарадоў. Кожны з 36 сюжэтаў цыклу, створаных у змешанай тэхніцы (маляваная анімацыя з элементамі кампутарнай перакладкі), апавядае пра значэнне сімвалаў, намаляваных на гербах канкрэтных населеных пунктаў, іх старажытныя карані.
Калектыў таленавітых майстроў беларускай анімацыі прадставіў у яркай відовішчнай форме легенды і старадаўнія паданні, якія звязаны з важнымі гістарычнымі падзеямі і фактамі з мінулага беларускага народа, з роллю гарадоў у гісторыі краіны.
З даўніх часоў беларускія гарады і мястэчкі атрымалі свае геральдычныя эмблемы – гербы. Мяркуецца, што назва “герб” азначае слова “спадчына”. І хоць выгляд гарадскіх гербаў часта змянялі гістарычныя падзеі, іх сучаснае аблічча – гэта частка нашай супольнай даўніны, нашай гісторыі!
Анімацыйны цыкл "Аповесць мінулых гадоў" стаў адным з самых важных і паспяховых грамадзянска-асветных праектаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", дзейсным сродкам выхавання любові і павагі да роднай мовы, гісторыі і культуры. Дыплом «За лепшы асветніцкі фільм» І.Воўчаку, М. Тумеле, У. Пяткевічу, Н. Хаткевіч, І. Кадзюковай, А. Ленкіну на XVII Міжнародным кінафоруме «Залаты Віцязь» ў Маскве (Расія, 2008); Прыз «За лепшае выяўленчае вырашэнне» мастаку-пастаноўшчыку Т. Кубліцкай і кінарэжысёру І. Воўчаку на XIV Адкрытым Расійскім фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі (2009); Прыз за лепшы анімацыйны фільм (часткі 2 і 3) на VII Рэспубліканскім фестывале беларускіх фільмаў у Брэсце (2010).

У якасці бонуса -
“БЕЛАРУСКІЯ ПРЫМАЎКІ”. “Беларусьфільм”, 2008 – 2011, 13 хв.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля. Камп. Андрэй Жукаў.
Унікальная серыя вясёлых і эфектных мікраметражных мультфільмаў на аснове народных прыказак і прымавак – перлінаў народнай мудрасці, выкананая ў стылістыцы выцінанкі (від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва). Дыплом М.Тумелю “За трапны вынахад беларускага фальклору ў анімацыі” на XIV Адкрытым Расійскім фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі (Расія, 2009); Спецыяльны прыз М.Тумелю “За выяўленчы вынахад” на XIV Міжнародным фестывалі дзіцячага і моладзевага анімацыйнага кіно “Залатая рыбка” ў Анапе (Расія, 2009); Дыплом за “Вернасць традыцыям” на VII Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў у Брэсце (Беларусь, 2010).


Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня

Самые популярные события

  • Счастливый час в ШеFF-буфете! Скидка 50% на блюда собственного производства Титан
Все заведения
0072144