О фильме
Што робіць патрыёт, калі незалежнасць краіны пад пагрозай?Адказ у фільме «Адмірал». 7-8 снежня у к/т «Масква»
Фільм „Адмірал“ распавядае гісторыю нацыянальнага героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра. Гэты легендарны марскі воўк неданаразова выходзіў пераможцам у самых складаных бітвах. Яго жыццё — гэта гісторыя годнасці і сапраўднага патрыятызма, нездарма на надмагіллі адмірала выбіта „ён ззяе бездакорнай годнасцю“. Экранізацыя жыцця Міхіла дэ Раўтэра — адна з апошніх акцёрскіх прац знакамітага акцёра Рутгэра Хаўэра. А батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях.
Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй „Кінаконг“ у межах праекта „Беларускія ўікэнды“ пры падтрымцы офіса Амбасады каралеўства Нідэрландаў у Беларусі.
Трейлер и кадры из фильма
Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Ягор Жучкоў 8 декабря 2019 в 12:42 10
Кінаконг, так трымаць!