Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пашырае свае межы!
4 фільмы з сёлетняй праграмы кінафестывалю можна будзе пабачыць у кінатэатры «Чырвоная зорка» з 25 па 28 кастрычніка. Гарадзенцам пакажуць кінастужкі — дзве камедыі і дзве драмы — рэжысёраў з Швецыі, Даніі, Эстоніі і Латвіі.
Цырымонія адкрыцця адбудзецца 25 кастрычніка (чацвер) у 18:30 у кінатэатры «Чырвоная зорка» з удзелам каманды і партнёраў фестывалю.
25 кастрынчіка а 19:00 — чорная камедыя «Былая жонка» (Швецыя, рэж. Каця Вік, 2017, 90 хв.).
26 кастрынчіка, 19:00 — камедыя «Жахлівая жанчына» (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп, 2017, 85 хв.).
27 кастрынчіка, 19:00 — драма «Канец ланцужка» (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке, 2017, 81 хв.).
28 кастрычніка, 19:00 — гістарычная драма «Хронікі Мэлані» (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш, 2016, 120хв.).
Кошт квiткоў – 6 руб.
ПРА ФЕСТЫВАЛЬ
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» праходзіць ужо чатыры гады ў Мінску і мае сваіх аматараў ў іншых гарадах краіны. З часу заснавання ў 2015 годзе ён праходзіў у Гомелі і Віцебску, а ў 2018 - упершыню адбудзецца ў Гродна.
Сёлетні слоган кінафестывалю – “Змяні вугал зроку”. У падтрымку слогану каманда кінафестывалю стварыла адмысловую візуальную канцэпцыю. Перадусім гэта фірмовыя постэры, у якіх здымкі герояў перакуленыя дагары нагамі і літаральна заклікаюць змяніць ракурс. У роліку «Змяні вугал зроку» зняліся дырэктарка кінатэатра «Мір» Таццяна Іванаўна Карнялюк, першы сакратар Амбасады Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг, дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, студэнт тэхналагічнага ўніверсітэта Улад Лук’янчук.
Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» таксама з'яўляецца адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.
Если вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне""