Фото - постер к выставке ZBOR In Progress на AFISHA.TUT.BY

ZBOR In Progress

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Закрыццё выставачнага праекта
ZBOR In Progress
Шаноўныя сябры! Звяртаем вашу ўвагу, што выставачны праект ZBOR In Progress можна наведаць штодня з 12:00 да 20:00 да 30 лістапада ўключна.

Дыскусія «Як працаваць з памяццю ў прасторы выставы?»
30 лістапада
19:00
«Як працаваць з памяццю ў прасторы выставы?»
artist talk і адкрытая дыскусія


Вымаўляючы слова «памяць» мы маем на ўвазе нешта блізкае, зразумелае, але адначасова цьмянае і расплывістае. Ці з'яўляецца праўдай тое, што мы памятаем? І ці роўная памяць гісторыі? Чаму памяць практычна аніяк не звязана з мінулым? І галоўнае, чаму яна настолькі важная ў пераломныя моманты гісторыі – пра гэта пойдзе гаворка ў гутарцы ўкраінскай куратаркі і даследчыцы культуры Асі Цысар.

Падчас першай часткі гутаркі на прыкладзе сучаснай культурнай сітуацыі ва Украіне, а таксама сваёй працы з тэмамі дэкамунізацыі, найноўшай украінскай гісторыі і памяці ў прасторы горада Ася распавядзе пра розныя аспекты працы з тэмай памяці ў грамадстве, стратэгіі працы з кантэкстам горада, а таксама пра выкарыстанне гэтых прыёмаў падчас канструявання прасторы выставы,

Другая частка сустрэчы будзе ўяўляць сабой адкрытую дыскусію аб падаванні памяці пра ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі мастакамі і мастачкамі выставачнага праекта ZBOR In Progress. Разам з Асяй спікеркай выступіць арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганна Чыстасердава і мастацтвазнаўца, куратарка суправаджальнай праграмы выставачнага праекта ZBOR. In Progress Сафія Садоўская.

Ася Цысар – куратарка і даследчыца, заканчвае дысертацыю аб праблеме памяці ў прасторы постсавецкіх гарадоў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Сузаснавальніца і куратарка выставачных праектаў у даследчым згуртаванні «Buro 90». Жыве і працуе ў Харкаве, Украіна.

Ганна Чыстасердава – арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Сафія Садоўская
– мастацтвазнаўца, куратарка суправаджальнай праграмы выставачнага праекта ZBOR. In Progress

Дадзенае мерапрыемства адбудзецца ў межах міжнароднай платформы "АРТ ПРОСПЕКТ", праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін.


Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басаў, група “Беларускі клімат”, група “Бергамот”, Бісмарк, Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Аксана Гурыновіч, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкараў, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, група “Ліпавы цвет”, Аляксей Лунёў, Андрэй Лянкевіч, Галіна Маскалёва і Уладзімір Шахлевіч, Віка Мітрычэнка, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, Людміла Русава, група “Рэвізія”, Вольга Сазыкіна, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Антаніна Слабодчыкава, Лявон Тарасэвіч, Максім Тымінько, Глеб Шутаў і Мая Іліч, Ігар Цішын, Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко і Кірыл Лубянец

16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрыецца маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 год.

ZBOR – гэта выставачны праект, у аснову якога лягла даследчыцкая дзейнасць платформы KALEKTAR, якая была створаная групай мастакоў і куратараў у 2014 годзе  дзеля вывучэння і захавання найноўшых працэсаў і тэндэнцый у сучасным мастацтве Беларусі і якая ў далейшым мела вынікам анлайн збор найноўшага беларускага мастацтва. Падчас адбору прац галоўнай задачай стала выяўленне найбольш важных тэндэнцый і максімальна шырокае прадстаўленне стратэгій, што ўжываюцца ва ўласнай творчасці беларускімі мастакамі розных пакаленняў. Аснову анлайн калекцыі склалі больш за 150 твораў, адабраных пасля апытання 35 спецыялістаў у вобласці сучаснага беларускага мастацтва: мастакоў, мастацтвазнаўцаў, журналістаў, крытыкаў. А для выставачнага праекта ZBOR з гэтых прац экспертнай радай платформы KALEKTAR было адабрана 40 твораў.

У 2015 годзе ў польскай галерэі “Арсенал” (г. Беласток) адбылася першая выстава “ZBOR. Канструюючы архіў”, куратарамі якой выступілі Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін. Увесну 2016 года сваю куратарскую канцэпцыю “ZBOR. Рух беларускага мастацтва” ва ўкраінскім Фондзе “Ізаляцыя” прадставілі Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько. Кіеўская экспазіцыя ўвайшла ў ТОП-10 выстаў сучаснага мастацтва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы паводле версіі Art Guide East.

Мінская выстава ZBOR In Progress прадставіць шырокі зрэз сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў і ахоплівае творчасць больш за пяцідзесяці беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць як у краіне, гэтак і за мяжой.

Выстава змяшчае больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыцкія эсэ, а таксама арыгінальныя працы беларускіх мастакоў створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Значную частку экспазіцыі займае вялікая медыя прэзентацыя, якая ўтрымлівае арыгінальныя відэа працы больш за дваццаці аўтараў, рэдкія дакументальныя відэаматэрыялы шэрага перформансаў і мастацкіх акцый, а таксама ўнікальныя рэканструкцыі інсталяцый у маштабе 1:1. У суправаджальную праграму праекта ўвойдуць сустрэчы з мастакамі і куратарамі праекта, лекцыі, дыскусіі і куратарскія экскурсіі па экспазіцыі для дарослых і дзяцей.

Сузаснавальнікі платформы KALEKTAR:
Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін

Экспертная рада платформы:
Таццяна Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Лена Прэнц

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
Час працы: пн-нд 12:00 – 20:00
Уваход на выставу па квітках (5 BYN/3 BYN)
Даведкі па тэлефоне: +375293667516
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 10% на банкетное меню ко Дню рождения Катюша
  • Скидка до 50% на сет №5 (Запечёный) при заказе доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0065988