Фото - постер к выставке Забытыя асілкі зямлі беларускай на AFISHA.TUT.BY

Забытыя асілкі зямлі беларускай

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
На Беларусі ветракі атрымалі шырокае распаўсюджанне ў ХІХ ст. – значна пазней за вадзяныя млыны. Развіццё таварнай гаспадаркі штурхала памешчыкаў будаваць новыя млыны, бо вадзяных бракавала. Так, калі ў Мінскай губерні ў 1800 годзе ветракоў было толькі 7, то ў 1840 г. іх колькасць дасягала ўжо 315 адзінак. Яшчэ сто гадоў таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер, у адзіночку ці па некалькі, былі добра бачныя здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожнікам, збіралі вакол сябе жыхароў суседніх вёсак. Гісторыя асобных млыноў сведчыць аб тым, што на пачатку ХХ ст. іх гаспадарамі былі простыя сяляне, жыццё і дабрабыт якіх залежылі ад ветрака.

У 1930-я гг. калектывізацыя пазбавіла ветракі ўласных гаспадароў, млыны перайшлі ў калгаснае карыстанне, многія пазбыліся крылаў і пераабсталяваліся пад электрацягу. І хоць у 1950-1960-я гг. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі яшчэ многія ветракі, з развіццём прамысловай вытворчасці мукі іх выкарыстанне скарчаецца. Будынкі ветракоў паступова прыходзяць у заняпад.

Працоўнай групай БДМНАіП у 1970-1980-я гг. быў зроблены шэраг экспедыцый па Беларусі, што ставілі на мэце пошук аб’ектаў для перавозу на тэрыторыю музея. Супрацоўнікамі фіксаваліся помнікі народнай архітэктуры, сярод якіх вылучаюцца шматлікія фотаздымкі млыноў з Клецкага, Нясвіжскага, Іванаўскага, Пружанскага, Свіслацкага, Мядзельскага, Хоцімскага, Касцюковіцкага, Хойніцкага і іншых раёнаў. На жаль, большасць з іх ужо не існуе, аднак тры аб’екты атрымалі «другое жыццё» у музеі. Фонды музея захоўваюць калекцыю негатываў з этнаграфічных экспедыцый тых часоў.

Вы азнаёміцеся з унікальным фотаматэрыялам, які дэманструе тэхнічны стан і захаванасць ветракоў на момант іх фіксацыі, а таксама дае ўяўленне пра велізарны аб’ём працы, што была зроблена папярэднікамі для захавання помнікаў драўлянага дойлідства. А таксама падчас адкрыцця у вас будзе магчымасць пачуць гісторыі пра лёс млынароў у часы НЭПа і калектывізацыі ад навукоўцаў і сваяка млынара.





 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения