Фото - постер к выставке З кніг Уладзіміра Караткевіча на AFISHA.TUT.BY

З кніг Уладзіміра Караткевіча

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

24 лістапада 2020 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачне працу выстава «З кніг Уладзіміра Караткевіча», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Упершыню на выставе можна будзе ўбачыць кнігі з кабінета пісьменніка і яго бібліятэкі. Даведацца, якія рукапісы, старадрукаваныя і рэдкія выданні захоўваліся ў кнігазборы беларускага Вальтэра Скота.

Асноўнае месца ў экспазіцыі нададзена экслібрысам Уладзіміра Караткевіча. Пераважная іх частка зроблена самім пісьменнікам: разнастайныя кніжныя знакі, якія адмыслова выкананыя і падабраныя для пэўных выданняў. На выявах – знакавыя постаці беларускай культуры: Скарына, Гусоўскі, а таксама ўлюбёныя Караткевічам ветразі. Вылучаецца экслібрыс з абрысамі зброі касінераў. Яго пячатку і клішэ можна ўбачыць на выставе.

Несумненную цікавасць абудзяць экслібрысы, створаныя для пісьменніка мастакамі. Працы Арлена Кашкурэвіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі, Іосіфа Капеляна, Генадзя Грака і Вячкі Целеша можна будзе ўбачыць на старонках выданняў і даведацца гісторыю іх стварэння.

Унікальныя дароўныя надпісы на кнігах уводзяць у сяброўскае і творчае кола пісьменніка. У экспазіцыі – аўтографы родных Уладзіміра Караткевіча, таварышаў і настаўнікаў маладосці, літаратурных прататыпаў, вядомых творцаў, сяброў і паплечнікаў: Адама Мальдзіса, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля і іншых, а таксама нечаканы па-караткевічаўску жартаўлівы аўтограф самому сабе.

Выстава падрыхтавана сумесна з захавальнікамі спадчыны Уладзіміра Караткевіча – сям’ёй пляменніцы пісьменніка Алены Іванаўны Сінькевіч. У экспазіцыі таксама прадстаўлены кнігі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава «З кніг Уладзіміра Караткевіча» будзе працаваць з 24 лістапада 2020 г. па 17 студзеня 2021 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Для наведвальнікаў бібліятэкі ўваход вольны.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Все заведения