Фото - постер к выставке Юрый Калядэнка. Паводле старонак канадскіх дзённікаў на AFISHA.TUT.BY

Юрый Калядэнка. Паводле старонак канадскіх дзённікаў

16+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Экспазіцыя ўключае выкананыя мастаком у перыяд з 1990 па 2018 год графічныя творы, якія дапаўняюцца аўтарскімі тэкстамі.

Юрый Эрнэставіч Калядэнка (1954—2018) нарадзіўся Міёрах (Беларусь, Віцебская вобласць). У 1971 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе вучыўся на кафедры прамысловага мастацтва і атрымаў адукацыю мастака-канструктара. З 1977 года працаваў мастаком-афарміцелем, ілюстраваў кнігі ў выдавецтвах «Ураджай» і «Юнацтва», маляваў карыкатуры для вядомага беларускага гумарыстычнага часопіса «Вожык». З 1990 года жыў у Канадзе. Як мастак-ілюстратар супрацоўнічаў з асобнымі канадскімі перыядычнымі выданнямі.

Быў заўзятым аматарам верхавой язды і коннага спорту. Пэўны час займаўся ў конна-спартыўнай школе ў Ратамцы пад Мінскам. Лічыў уласнае ўменне абыходзіцца з канямі станоўчай якасцю. Адмыслова ажыццявіў падарожжа на Горны Алтай дзеля магчымасці колькі часу пагарцаваць па схілах.

Выставачная зала «Акадэмія» БДАМ
(вул. Сурганава, 14, 1 паверх)
Тэл. +375 17 331 69 79

Час працы: панядзелак-чацвер
15.00-18.00
Уваход вольны.


 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные события

Все заведения