Фото - постер к выставке Праект: Малая радзіма - аповесць часоў на AFISHA.TUT.BY

Праект: Малая радзіма - аповесць часоў

Расписание

С 16 августа по 31 октября,
ПН–ПТ 10:00—20:00
СБ 10:00—18:00

«Я сэрцам бачу»: трэці этап выставачнага праекта
да Года малой радзімы.

16 жніўня 2018 года а 15-й гадзіне ў галерыі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё новай экспазіцыі фотапраекта тэлеканала «Беларусь 24» «Я сэрцам бачу».

Трэці этап выставачнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі «Малая радзіма – аповесць часоў» прадстаўлены фотаздымкамі 8 беларускіх фатографаў, якія дзеляцца з наведвальнікамі выстаўкі сваім бачаннем і ўспрыманнем роднай краіны. 40 здымкаў даюць магчымасць убачыць Беларусь, такую ж нечаканую, як і на мінулых этапах праекта, але з іншых ракурсаў: шчырыя дзіцячыя эмоцыі, гарады з вышыні птушынага палёту, некранутая прырода і сучасныя будынкі.

Фотамастак Улад Сакалоўскі пакажа незвычайныя беларускія пейзажы з дзікімі жывёламі і таямнічай прыродай. Фатограф Кацярына Міціна паведаміць у сваіх работах пра Беларусь у дзіцячых вачах і шчырых усмешках. Свет сям’і і хатніх жывёл раскрые Юлія Войніч. «Праляцець» над горадам прапануе Дзмітрый Важнік, які падзеліцца фота з вышыні птушынага палёту. Убачыць прыгожы, сучасны і высокатэхналагічны Мінск дапамогуць фотаздымкі Андрэя Семянкова. Максім Вейзе прадэманструе ўсю прыгажосць беларускіх прастораў у мінімалістычных пейзажах. Работы фотамастака Іллі Шарманава адлюстроўваюць культурнае і спартыўнае жыццё краіны ў значных і цікавых падзеях і мерапрыемствах. Жанр працы Сяргея Гапона – гэта тонкая грань паміж рэпартажнымі і пейзажнымі здымкамі.

Выставачны праект «Малая радзіма – аповесць часоў» рэалізоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў некалькі этапаў, якія змяняюцца на працягу года.
У межах праекта падчас усіх этапаў у вітрынах галерэі «Атрыум» экспануецца найбуйнейшая калекцыя паштовак канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама кніг У.А.Ліхадзедава, якая не мае аналагаў у свеце.

У кальцавым калідоры 3-га паверха прадстаўлена інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі «Тутэйшыя». Больш за 300 тэматычных выданняў распавядаюць пра славутыя імёны асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся «ТУТ» − у Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі за яе межамі. Выстаўка будзе працаваць да 31 снежня 2018 года.

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай запрашаем да лістапада 2018 года. Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Апошні панядзелак кожнага месяца – санітарны дзень

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062692