Фото - постер к выставке Выставка дипломных работ кафедры народного ДПИ БГУКИ на AFISHA.TUT.BY

Выставка дипломных работ кафедры народного ДПИ БГУКИ

Сохранить
Сохранить событие

О событии

З 1 ліпеня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) пачнецца выстава дыпломных праектаў выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Вось ужо 25 гадоў кафедра НДПМ раскрывае таленты і творчы патэнцыял студэнтаў, абраўшых сваёй прафесіяй традыцыйныя беларускія рамёствы. Педагогі год за годам перадаюць студэнтам культурную спадчыну, з яе своеасаблівымі нацыянальнымі адметнасцямі і вучаць ствараць сваё, сучаснае, трансфармаванае ўласным светаадчуваннем, мастацтва. Натхненнем для выпускнікоў, у тым ліку, сталі шэдэўры беларускай культуры, такія, як палеская кафля з матывамі дубовых лісцяў, ружанскі палац, апавяданне Уладзіміра Караткевіча або паэма Міколы Гусоўскага, для кожнага з іх знайшліся такія старонкі нашай мінуўчыны, якія найбольш адгукнуліся і зрабіліся адпраўной кропкай для стварэння новага, унікальнага мастацкага твора.

Выстава сфармавана з прац, абраных па выніках экзамена і абароны дыпломных праектаў 2020 года, якія адбыліся на базе мастацкай галерэі. Членамі камісіі былі навуковыя кіраўнікі і выкладчыкі дыпломнікаў − доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры НДПМ Рыгор Фёдаравіч Шаура; доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандар Кавалёў; кандыдат гістарычных навук, член Беларускага саюза дызайнераў, Людміла Дамнянкова; шматразовы лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і выстаў, дацэнт Тамара Васюк; стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, старшыя выкладчыкі Наталля Аждзер, Алена Шаціла, Лідзія Малахава.

Экспазіцыя, якая будзе складацца з твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (маляванка, габелен, мастацкі тэкстыль, кераміка, роспіс па шкле), дасць гледачам магчымасць ацаніць шматграннасць і выдатны творчы ўзровень маладых беларускіх талентаў.
Выстава працягнецца па 15 ліпеня 2020 года.

Час працы галерэі: панядзелак-пятніца, 11.00-19.00.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).
Тэл/факс: (8017) 3272612.
Уваход вольны.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0070590