Фото - постер к выставке Выстава Ягора Батальёнка "Родныя высі" на AFISHA.TUT.BY

Выстава Ягора Батальёнка "Родныя высі"

Расписание

С 6 сентября по 25 сентября,
ПН–ВС 10:00—22:00

Мастацкая галерэя-салон «Арт Хаос»
Выстава Ягора Батальёнка
«Родныя высі»
з 6 па 25 верасня 2018 г.


У экспазіцыі прадстаўлены работы Ягора Батальёнка, беларускага майстра лірычнага пейзажа. Мастак з выразнай манерай пісьма працуе на нюансах колеру і тонка перадае стан прыроды. Яго творы нікога не пакідаюць абыякавым. Чалавек любой нацыянальнасці бачыць у работах мастака блізкі і родны сэрцу краявід. Колер у палотнах мастака – гэта не натуральны колер прыроды, а хутчэй – фарба душэўных перажыванняў. Амаль кожны твор нясе ў сабе Боскі змест і сэнс існавання чалавека на зямлі. Праз хрысціянскія сімвалы і знакі Ягор Батальёнак быццам імкнецца наблізіць гледача да ўзвышанага, духоўнага. Выстава «Родныя высі» запрашае кожнага акунуцца ў асаблівы, непаўторны свет мастака.

Батальёнак Ягор Ягоравіч нарадзіўся ў 1946 годзе у в. Вялікія Труханавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1968). Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце (1968-1970), у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву (1970-1988). З 1974 года удзельнічае ў мастацкіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Вільнюсе, Нарве, Арабскіх Эміратах, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Балгарыі, Галандыі, Францыі, Германіі, Англіі і ЗША. Працуе, пераважна, у жанры пейзажа і нацюрморта. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1981 года. У 1996 годзе атрымаў Першую прэмію прадстаўніцтва ААН на Беларусі за жывапісны твор «Повязь» з удзелам у міжнароднай выставе «Хабітат-2» у г. Стамбуле (Турцыя).

Творы мастака знаходзяцца ў калекцыях Беларусі і за мяжой.

Мастацкая галерэя-салон «Арт Хаос»
г. Мінск, ГЗЦ «Dana Mall», вул. П. Мсціслаўца, 11
1 паверх, цэнтральны ўваход
Час працы: 10.00 – 22.00, штодня
Уваход вольны +375 33 3538577
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

0062148