Фото - постер к выставке Выстава мастака-графіка Андрэя Басалыгі "Анталогія" на AFISHA.TUT.BY

Выстава мастака-графіка Андрэя Басалыгі "Анталогія"

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

3 верасня 2020 года (чацвер) а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы мастака-графіка Андрэя Басалыгі “Анталогія”, прымеркаванай да 50-гадовага юбілею творцы. У экспазіцыі прадстаўлены новыя графічныя серыі аўтара, а таксама знакавыя работы 2000-х гадоў.

Андрэй Басалыга — прадстаўнік знакамітай у Беларусі дынастыі графікаў. Вельмі сімвалічна, што работы Андрэя экспануюцца побач з работамі яго бацькі Уладзіміра Басалыгі. Разам яны выстаўляюцца ўпершыню. Сённяшні дзень дае мастацтву новыя запатрабаванні, але глабальная сутнасць творчасці гэтых двух прадстаўнікоў розных пакаленняў беларускай школы графікі ад гэтага не змяняецца. Зараз, як і ў 1980-х, актуальным застаюцца тэмы культуры, гісторыі, грамадзянскасці, асэнсавання чалавекам годнасці сваёй асобы. Вастрыня іх гучання у работах Андрэя і Уладзіміра Басалыгаў аднолькава моцная.

Пластычная мова твораў Андрэя Басалыга адметная. Ён выпрацаваў уласны мастацкі стыль у дыялогу паміж традыцыйным мастацтвам і авангардам ХХ стагоддзя, якія натхнялі яго ў той жа ступені, як і цікавасць да гісторыі Бацькаўшчыны.

Яго графіка, асабліва ранняя, пераважна двухмерная. У пазнейшых творах А.Басалыга звяртаецца да прасторы, акрэсленай то дынамічнай плямай, то тонкім павуціннем ліній. Але пры гэтым ніколі не сыходзіць да дэкаратыўнасці, яго работы прыцягальныя дынамікай і энергіяй, падобнай да імерсіўнага мастацтва, што цалкам паглынае ўвагу гледача, узаемадзейнічае з ім. Асноўнай тэмай становіцца даследаванне ўласных перажыванняў часу і прасторы, гісторыі і культуры, выпадковасці і аб’ектыўнасці. Мастак прымушае гледача штораз змяняць ракурс, разглядаючы работу то зблізку, то з адлегласці, не пакідаючы ў спакоі філасофскае асэнсаванне і пачуццёвасць адначасова. Ён бліскуча валодае ўсімі тэхнікамі графікі, але перадусім галоўным чыннікам сваіх работ лічыць не адпрацаванасць кожнай лініі, выверанасць кампазіцыі, а тое хваляванне, якое яны выклікаюць ў гледача.

Пазней, на шматлікіх персанальных і групавых выставах, Андрэй Басалыга дэманструе візуальна аскетычныя і эмацыянальна выбуховыя, але заўсёды канцэптуальна вывераныя графічныя серыі. Акцэнтуе ўвагу на тварах, паставах, жэстах, напружанні, суадносінах паміж фігурамі. Выкарыстоўвае цякучасць формаў, доўгія “драматычныя” плямы і вадзяністыя пырскі пігмента, якія ствараюць адчуванне руху і пазачасавай адасобленасці. Сумяшчае пласты эстэтычных і эмацыянальных, інтэлектуальных і канструктыўных сэнсаў.

Работы, выкананыя Андрэем Басалыгам цягам апошніх гадоў, акрэсліваюць новы перыяд у яго творчасці. Мажліва таму, што сёння мастак вядзе дыялог, абапіраючыся на тое авангарднае творчае мысленне, якое ў пачатку ХХ стагоддзя ў Беларусі стварала глебу для смелых мастацкіх адкрыццяў. Звузіўшы для сябе амплітуду сродкаў выказвання, захаваўшы лімітаванае кола тэм, пакінуўшы вытанчаную ахраматычныя палітру, ён распавядае пра эстэтычныя і маральныя праблемы ў грамадстве, адпраўляючы «Пасланні» да гледача. Гэтыя мастацкія пасланні — асэнсаванне тых працэсаў і падзей у грамадстве, што хвалявалі пакаленне яго бацькі і не пакідаюць абыякавымі сучаснікаў.

Выстава працуе да 17 верасня 2020 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 264 68 48 (МТС).
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% в будние дни с 12 до 16 на меню и кальяны Шишка / Shishka
Все заведения