Фото - постер к выставке Выстава маладога пакалення мастакоў Літвы на AFISHA.TUT.BY

Выстава маладога пакалення мастакоў Літвы

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
САЮЗ МАСТАКОЎ ЛІТВЫ
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ
прадстаўляюць
ВЫСТАВУ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ МАСТАКОЎ ЛІТВЫ
23.05 – 14.06.2018

Адкрыццё: 23.05.2018 а 17 гадзіне

Кіраўнікі праекта: Эдыта Утарэне, Міндаўгас Габрэнас. У адкрыцці выставы прымуць удзел мастакі: Міколе Янцене, Аўгустас Лопас і Андрус Макарэвічус.
Удзельнікі выставы: Міколе Янцене, Года Лукайтэ, Адэле Ліепа Каўнайтэ, Індрэ Эрцманайтэ, Альгімантас Чарняўскас, Андрус Макарэвічус, Віта Апальскітэ, Аўгустас Лопас.

23 траўня 2018 г. у выставачнай залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў "Акадэмія" амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску і Саюз мастакоў Літвы прадстаўляюць увазе жыхароў і гасцей Мінска творы васьмі таленавітых, арыгінальных маладых літоўскіх мастакоў, якія ўжо паспелі атрымаць сімпатыі мастацкіх крытыкаў і гледачоў, а таксама шматлікія прэстыжныя прэміі. Мэта гэтай выставы – папулярызаваць літоўскую культуру, дэманстраваць яе не толькі ў Літве, але і ў міжнародным кантэксце, заахвочваць творчыя ініцыятывы мастакоў і падтрымліваць супрацоўніцтва і ўзаемнае паразуменне паміж людьмі розных пакаленняў, заняткаў і светаўспрыманняў. Выстава – адно з мерапрыемстваў амбасады Літвы ў Беларусі, прысвечаных 100–годдзю аднаўлення дзяржавы.

Выставачная зала «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава, 14)
тэл. +375 17 3316979, эл. адрас: expo@bdam.by

Час працы: пн-чц 14.00 –18.00
Уваход вольны

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения