Фото - постер к выставке Выстаўка мастака Міхася Карпука на AFISHA.TUT.BY

Выстаўка мастака Міхася Карпука

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

24 чэрвеня 2020 года а 17-й гадзіне ў малым зале ДПМ Рэспублiканскай мастацкай галерэi – Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выстаўкi мастака Міхася Карпука (1930 – 2018). У экспазіцыі будзе прадстаўлена 60 твораў арыгінальнай графікі, жывапcу і сцэнаграфіі з калекцыі сям’і.

“У мастацтве я адналюб, – аднойчы сказаў вядомы беларускі мастак кіно і тэлебачання, графік і жывапісец Міхась Капук. – Пішу толькі непаўторныя пейзажы роднай Беларусі.”

Сёлета Міхасю Карпуку (1930 – 2018) споўнілася б дзевяноста гадоў. У нас ёсць унікальная магчымасць згадаць творчасць майстра на яго персанальнай выставе “Партрэт роднай зямлі”, якая адкрыецца 24 чэрвеня 2020 г. у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Будуць прадстаўлены работы з калекцыі сям’і.

Сапраўды, прыхільнасць Міхася Карпука да краявідаў Бацькаўшчыны не можа не кранаць. Ён шмат разоў пісаў пейзажы Берасьцейшчыны, Гродзеншчыны, Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Меншчыны, захаваліся сотні эцюдаў і замалёвак, складаных кампазіцыйных вырашэнняў. Ён вірутозна перадаваў непаўторнае хараство беларускай прыроды – як незвычайна адметнай, своеасаблівай і ў той жа час задуменна паэтычнай, настраёвай.

Мы ведаем Міхася Карпука як мастака, які звязаў свой лёс з тэлебачаннем і кіно. Канцэртныя праграмы, дзіцячыя і дарослыя перадачы, літаратурныя пастаноўкі, мастацкія стужкі – такі вялікі дыяпазон яго працы. За 15 гадоў, адданых тэлебачанню, ён аформіў інсцэніроўкі “Песня музыкі” па Якубу Коласу, “Якаў Багамолаў” М.Горкага, “Крах” па п'есе Л.Талстога, “Уся каралеўская раць” Р.Уорэна. А з 1972 г. ён працаваў ужо мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі “Беларусьфільм”, аформіў тэлевізійныя фільмы “Парашуты на дрэвах”, “Аннушка”, “Канец бабінага лета”, “Апошняе лета дзяцінства”.

Шматгадовая праца на тэлебачанні і кінастудыі ўзбагаціла мастака назіраннямі і ўражаннямі, дапамагла яму развіць кампазіцыйнае майстэрства, уменне бачыць прастору “ўглыбіню”, пісаць панарамныя краявіды. І ў той жа час у графіцы ён быў тонкім лірыкам і прыхільнікам выразнай дэталі.

Выставы мастака адбываліся ў Беларусі, Літве, Польшчы, Швецыі. Творы знаходзяцца ў музеях і ў прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Бельгіі, Даніі, Швецыі, Люксембургу, Італіі, Ізраіля, Сірыі, ЗША і Канады.

Выстава працягнецца па 5 ліпеня 2020 г.


Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3, “Палац мастацтва”.
Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00; субота-нядзеля з 11:00 да 19:00.
Панядзелак – выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288-15-49; +375 (29) 844-99-68 (МТС);
+375 (29) 264-68-48 (МТС).
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0070720