Фото - постер к выставке Вялікі юбілей Вялікага: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета на AFISHA.TUT.BY

Вялікі юбілей Вялікага: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

«Вялікі юбілей Вялікага»: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета.

19 красавіка 2018 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адкрыецца выстаўка «З тых даўніх дзён да сённяшняга часу», прымеркаваная да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.


70 афіш яскрава распавядуць пра самыя значныя вехі ў гісторыі беларускага Вялікага з моманту яго нараджэння ў 1933 годзе і адкрыцця ўласнага будынку на Траецкай гары ў 1939-м.

25 мая 1933 года на сцэне Гарадскога тэатра давалі «Кармэн» Ж.Бізэ, а 10 сакавіка 1939 года тэатр оперы і балета адкрывалі прэм`ерай беларускай оперы Яўгена Тікоцкага «Міхась Падгорны». Афішу гэтага спектакля, як і афішу першага нацыянальнага балета «Салавей» Міхаіла Крошнера, наведвальнікі змогуць убачыць у экспазіцыі.

Выстаўка разгарне і трагічныя старонкі, якія раскажуць пра Вялікую Айчынную вайну. Шмат артыстаў дабравольцамі пайшлі на фронт, хтосьці быў эвакуіраваны ў іншыя гарады, хтосьці працягваў выступаць на сцэнах вядомых тэатраў і выязджаць з канцэртамі на перадавую.

Наведвальнікі змогуць убачыць афішы часоў Савецкага Саюза з імёнамі, якія складаюць гонар і славу як беларускай оперы, так і беларускага балета, а таксама афішы з гарадоў і краін, у якіх Вялікі тэатр Беларусі пабываў на гастролях.

У экспазіцыі знойдзе адлюстраванне і найноўшая гісторыя Вялікага тэатра Беларусі: Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі, Грузіі і Міжнародны конкурс спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell'opera, Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, Балетнае лета ў Вялікім і Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў.

Акрамя афіш на выстаўцы будуць прадстаўлены музычныя партытуры, афішы XIX стагоддзя. Асобная старонка экспазіцыі будзе прысвечана тэатральнаму часопісу «Партэр».

19 красавіка госці змогуць атрымаць асалоду ад галасоў выбітных салістаў Вялікага тэатра і жывой музыкі ад калектыву A.M.A.D.I.S. Brass. Несумненным упрыгожваннем вечара стануць артысты-легенды Вялікага тэатра Беларусі. Таксама гледачы, якія прыйдуць у дзень адкрыцця выстаўкі, пачуюць і ўбачаць архіўныя запісы з удзелам зорак мінулага і сучаснасці.

Экспазіцыя працягнецца да 20 чэрвеня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 81, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

0063385